За суткі ў Беларусі патанула чатыры чалавекі — МНС
21 ліпеня, Позірк. Чатыры чалавекі патанула ў Беларусі 20 ліпеня, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
У Крычаве (Магілёўская вобласць) у рацэ Сож патанула жанчына.
З возера Цыкуноўскае каля вёскі Цыкуны Гомельскага раёна вынята цела мужчыны 1998 года нараджэння.
У возеры Коласаўскае ў Быхаве (Магілёўская вобласць) знойдзеныя целы мужчын 1972 і 1982 г.н.
Паводле звестак Таварыства ратавання на водах, у 2023 годзе ў Беларусі патанула 339 чалавек — на 12,2% менш, чым у 2022-м. Непаўналетніх загінула на вадзе 21 (годам раней — 25; -16%).
Паведамлялася, што 55,2% загінулых (187 чалавек, у тым ліку два падлеткі) знаходзілася ў стане алкагольнага або наркатычнага ап’янення.
11 ліпеня намеснік старшыні Мінгарвыканкама Алег Корзун на сустрэчы з калектывам УП “Рэмаўтадар Цэнтральнага раёна” паведаміў, што ўлады Мінска прынялі рашэнне аб закупцы беспілотных лятальных апаратаў (БПЛА), каб “адсочваць абстаноўку на пляжах яшчэ больш аператыўна”.
“Асабліва пытанне актуальнае ў гарачае надвор’е, калі мноства людзей адпраўляюцца да вадаёмаў. Каб адпачынак не павярнуўся трагедыяй, праводзіцца шырокая прафілактычная праца, на купальны сезон адкрываюцца дадатковыя сезонныя выратавальныя пасты ТРВОД”, — сказаў Корзун.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+