У Беларусі з’явіцца відэахостынг з матэрыяламі дзяржаўных СМІ
22 ліпеня, Позірк. Да канца жніўня ў Беларусі плануецца стварыць відэахостынг “Видео.бел”, на якім будуць размяшчацца матэрыялы дзяржСМІ, заявіла ў эфіры тэлеканала СТБ Ірына Акуловіч — дырэктар дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА, якое займаецца гэтым праектам.
Паводле яе слоў, на згаданым партале з’явіцца стрымінгавы канал, дзе будуць весціся “важныя жывыя трансляцыі”.
“Увесь кантэнт беларускіх СМІ, галоўных, відэакантэнт будзе сабраны ў адным месцы”, — адзначыла Акуловіч, падкрэсліўшы, што спачатку будуць выкладвацца матэрыялы рэспубліканскіх СМІ, а пасля і рэгіянальных.
Відэахостынг, заявіла яна, ствараецца ў рамках рэалізацыі ўказа № 131 “Аб развіцці сродкаў масавай інфармацыі” ад 31 сакавіка 2022 года. У адпаведнасці з гэтым дакументам уведзены збор за размяшчэнне рэкламы, які абавязаныя выплачваць рэкламадаўцы. Сродкі ад збору накіроўваюцца на падтрымку дзяржСМІ.
12 сакавіка міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў (з 8 красавіка намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта) са спасылкай на Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук паведаміў, што ўзровень даверу насельніцтва да дзяржСМІ ў 2023 годзе ў параўнанні з 2022-м вырас на 4,7% і склаў 54,3%.
14 красавіка ён заявіў у эфіры тэлеканала АНТ, што давер насельніцтва да нацыянальных СМІ вырас на 7%. Чыноўнік спаслаўся на даследаванне, якое нібыта праводзілася “Інстытутам сацыяльна-палітычных даследаванняў Акадэміі навук Беларусі” (такога інстытута няма). Пры гэтым абсалютных лічбаў ён не прывёў. Паводле яго слоў, гэты факт разам з ростам колькасці падпісчыкаў дзяржСМІ ў “ЮТубе” сведчыць пра тое, што “людзі шукаюць праўду” і “звяртаюцца да давераных, канвенцыйных, класічных, сумленных СМІ”.
У Беларусі не спыняюцца пераследы журналістаў і блогераў. Пераважная большасць незалежных СМІ пазбаўленая магчымасці працаваць у краіне, іх дзейнасць, а таксама любая супраца з імі дэ-факта крыміналізаваныя пад выглядам барацьбы з экстрэмізмам. Многія рэдакцыі за мяжой апрача маральнага ціску праз неадэкватныя умовы працы зазнаюць матэрыяльныя цяжкасці.


- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД перавысіла 5,3 млрд долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 29–31 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаПяць банкаў паведамілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі выраслі за год на 13%, перавысіўшы 130 млрд рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа жнівень Беларусь паднялася з сёмага на трэцяе месца па росце афіцыйнага курсу долара ЗША на тэрыторыі былога СССР у 2026 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваМінюст пазбавіў ліцэнзіі вядомага падатковага адваката Шпакоўскага за “правіну, не сумяшчальную“ з гэтым званнем (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаАб'ём выдадзеных фізічным асобам крэдытаў у гадавым вымярэнні вырас на 16%, пратэрмінаваныя даўгі па пазыках — на 20,8%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаБеларусы ў Польшчы апынуліся ў “прававой пастцы" праз палітыку Мінска і мясцовую бюракратыю — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
