У сувязі з выхадам на волю лідара АГП Ціханоўская заклікала вызваліць “без прамаруджвання” ўсіх палітвязняў
22 ліпеня, Позірк. Усе палітычныя зняволеныя ў Беларусі павінны быць вызваленыя “без прамаруджвання”, напісала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў сацсетцы Х, каментуючы выхад на свабоду Мікалая Казлова.
Яна назвала старшыню дэ-юрэ ліквідаванай Аб’яднанай грамадзянскай партыі сваім “мужным сябрам” і адзначыла, што за два гады знаходжання за кратамі яго здароўе пагоршылася.
Пра выхад Казлова на волю ў сувязі з адбыццём тэрміну пакарання стала вядома некалькімі гадзінамі раней.
3 лістапада 2022 года палітыка прыгаварылі да 2,5 года пазбаўлення волі па арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) — за ўдзел у пратэстным маршы 23 жніўня 2020-га. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.
Сёлета ў студзені арганізацыя былых сілавікоў BelPol заявіла, што адміністрацыя калоніі № 15 (Магілёў) сфабрыкавала матэрыялы для ўзбуджэння супраць Казлова справы па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі). Пасля інфармацыі аб тым, што палітыка судзілі па гэтым артыкуле, не было.
15 жніўня 2023 года Вярхоўны суд задаволіў пазоў Міністэрства юстыцыі і ліквідаваў АГП. Фармальнай прычынай стала тое, што партыя насуперак абноўленаму заканадаўству не падала дакументы на перарэгістрацыю.
Разам з тым палітычная структура працягвае дзейнасьць за мяжой. Выканаўцам абавязкаў старшыні АГП з’яўляецца Уладзімір Шанцаў.
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка