За мінулыя суткі ў Беларусі патанула тры чалавекі
23 ліпеня, Позірк. За мінулыя суткі ў Беларусі патанула тры чалавекі, паведамляе Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах (АСВОД).
Сярод загінуўшых мужчына 1962 года нараджэння. Супрацоўнікі МНС паднялі яго цела ўвечары 22 ліпеня з глыбіні каля 3 метраў — за 10 м ад берага штучнага вадаёма ў аграгарадку Чарнаградзь (Чэрвеньскі раён Мінскай вобласці). Мужчына адпачываў на беразе, вырашыў выкупацца і знік з вачэй.
У той жа дзень з Прыпяці каля аграгарадка Барбароў (Мазырскі раён Гомельскай вобласці) дасталі цела мужчыны 1980 года нараджэння. Ён хацеў пераплысці раку, але пачаў тануць.
Пра трэцяга загінулага інфармацыі няма.
Паводле даных АСВОД, у першым паўгоддзі 2024 года ў Беларусі патанула 157 чалавек, у тым ліку 12 непаўналетніх (раней таварыства паведамляла пра 164 за гэты час). Найменшая колькасць выпадкаў гібелі на вадзе за гэты перыяд зафіксаваная ў Мінску (8), найбольшая — у Мінскай вобласці (32). Паведамляецца, што 61 патанулы (39%) быў у нецвярозым стане.
Сёлета за студзень — чэрвень выратавана 102 чалавекі, у тым ліку 25 непаўналетніх.
За першае паўгоддзе 2023 года ад утаплення загінуў 141 чалавек. Такім чынам, за аналагічны перыяд 2024-га загінула на 11% больш.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў непрызнанне выбараў у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+