Латушка стаў трэцім лаўрэатам прэміі “Салідарнасць” імя Леха Валенсы

26 ліпеня, Позірк. Намеснік старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка стаў лаўрэатам адноўленай сёлета прэміі “Салідарнасць” імя Леха Валенсы, паведаміла Міністэрства замежных спраў Польшчы.
Узнагарода прысуджаецца польскім знешнепалітычным ведамствам “на знак прызнання прасоўвання і падтрымкі дэмакратычных каштоўнасцей”.
Прэмія заснаваная ў 2014 годзе, ну ўручалі яе толькі двойчы — пасля 2015-га прысуджэнне было прыпыненае.
Паводле інфармацыі АПК, цырымонія ўручэння адбудзецца 18 верасня ў Варшаве. Пра ўзнагароду палітыку па тэлефоне паведаміў кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі.
Латушка заявіў, што ўспрымае прысуджэнне яму прэміі “як важны палітычны мэсэдж з боку Польшчы аб стратэгічнай падтрымцы дэмакратычных памкненняў беларусаў”.
У паведамленні АПК адзначаецца, што лаўрэатам прэміі можа стаць толькі чалавек, які, “дзейнічаючы ў духу міжнароднай салідарнасці, робіць унёсак ва ўмацаванне дэмакратыі і грамадзянскіх свабод у свеце”. Арганізацыям яна не прысуджаецца.
У 2014 годзе лаўрэатам прэміі стаў украінскі лідар барацьбы за правы крымскіх татараў Мустафа Джэмілеў, які неаднаразова намінаваўся на Нобелеўскую прэмію міру. У 2015-м узнагароду атрымала Жанна Нямцова — журналістка, старэйшая дачка расійскага апазіцыянера Барыса Нямцова, які быў забіты ў Маскве 27 лютага таго ж года.

- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах вырасла амаль у 4 разыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатушка: Рэжым Лукашэнкі ніколі не быў настолькі прыгатаваны да вайны, як сёння (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла на 34,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ асацыяцыі бізнесу і наймальнікаў заявілі аб "дэградацыі імпартазамяшчэння“ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 3,2 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка