Латушка стаў трэцім лаўрэатам прэміі “Салідарнасць” імя Леха Валенсы

26 ліпеня, Позірк. Намеснік старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка стаў лаўрэатам адноўленай сёлета прэміі “Салідарнасць” імя Леха Валенсы, паведаміла Міністэрства замежных спраў Польшчы.
Узнагарода прысуджаецца польскім знешнепалітычным ведамствам “на знак прызнання прасоўвання і падтрымкі дэмакратычных каштоўнасцей”.
Прэмія заснаваная ў 2014 годзе, ну ўручалі яе толькі двойчы — пасля 2015-га прысуджэнне было прыпыненае.
Паводле інфармацыі АПК, цырымонія ўручэння адбудзецца 18 верасня ў Варшаве. Пра ўзнагароду палітыку па тэлефоне паведаміў кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі.
Латушка заявіў, што ўспрымае прысуджэнне яму прэміі “як важны палітычны мэсэдж з боку Польшчы аб стратэгічнай падтрымцы дэмакратычных памкненняў беларусаў”.
У паведамленні АПК адзначаецца, што лаўрэатам прэміі можа стаць толькі чалавек, які, “дзейнічаючы ў духу міжнароднай салідарнасці, робіць унёсак ва ўмацаванне дэмакратыі і грамадзянскіх свабод у свеце”. Арганізацыям яна не прысуджаецца.
У 2014 годзе лаўрэатам прэміі стаў украінскі лідар барацьбы за правы крымскіх татараў Мустафа Джэмілеў, які неаднаразова намінаваўся на Нобелеўскую прэмію міру. У 2015-м узнагароду атрымала Жанна Нямцова — журналістка, старэйшая дачка расійскага апазіцыянера Барыса Нямцова, які быў забіты ў Маскве 27 лютага таго ж года.

- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка

