Мінск 19:30

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 7 чалавек

Ілюстрацыйнае фота: Marco Chilese / unsplash.com

26 ліпеня, Позірк. Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі яшчэ 7 чалавек, цяпер іх у Беларусі 1.387, вынікае з сумеснай заявы на сайце цэнтра “Вясна”.

Адпаведны статус атрымалі змешчаныя пад варту паводле арт. 3614 Крымінальнага кодэкса Юрый Лагадзюк,Таццяна ФранцкевічНаталля Лабацэвіч, асуджаныя на невядомы тэрмін паводле гэтага ж артыкуле Ігар Жывалун.

Таксама ў спіс уключаныя Наталля Левая (асуджаная на шэсць гадоў калоніі паводле ч. 2 арт. 3611, арт. 3612, ч. 2 арт. 3613), узятыя пад варту Алеся Дзярнакоўская (арт. 3612) і Аляксандр Сырыца (арт. 3611 і 368).

Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў неадкладна вызваліць усіх палітвязняў, перагледзець палітычна матываваныя выракі і спыніць рэпрэсіі.

Апрача “Вясны” заяву падпісалі “Прававая ініцыятыва”, Беларускі ПЭН, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Human Constanta і Lawtrend.

Даведка “Позірку”:

  • арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім;
  • арт. 3612 — фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці;
  • арт. 361— удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу;
  • арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
  • арт. 368 — абраза прэзідэнта.
Падзяліцца: