МУС: У 2024 годзе пры купанні загінула 76 чалавек, у тым ліку 11 непаўналетніх

27 ліпеня, Позірк. Купальны сезон гэтага лета не стаў выключэннем у папаўненні “сумнай статыстыкі ахвяр вады”, заявіў намеснік начальніка аддзела галоўнага ўпраўлення аховы, правапарадку і прафілактыкі МУС Аляксей Чувакоў.
У відэакаментарыі, апублікаваным 27 ліпеня прэс-службай ведамства, міліцэйскі чыноўнік паведаміў, што “сёлета, грэбуючы мерамі асабістай бяспекі пры купанні, ужо загінула 76 чалавек, у тым ліку 11 непаўналетніх”.
Чувакоў падкрэсліў, што найбольшая небяспека існуе для грамадзян ў стане ап’янення”, і нагадаў пра забарону на распіццё спіртных напояў у зонах адпачынку і на пляжах.
Прадстаўнік МУС заклікаў грамадзян кантраляваць дзяцей, не пакідаць іх без нагляду, пастаянна нагадваць “аб правілах паводзін на вадзе, небяспеках гульняў, нырання і купання ў забароненых месцах”.
“Для адпачынку на вадзе выбірайце толькі адмыслова адведзеныя для гэтага месцы. На тэрыторыі рэспублікі вызначана каля 480 такіх аб’ектаў”, — сказаў Чувакоў.
Паводле даных Беларускага рэспубліканскага таварыства ратавання на водах (АСВОД), у першым паўгоддзі ў Беларусі патанула 157 чалавек, у тым ліку 12 непаўналетніх. Найменшая колькасць выпадкаў гібелі на вадзе зафіксаваная ў Мінску (8), найбольшая — у Мінскай вобласці (32). 61 патанулы (39%) быў у нецвярозым стане.
За студзень — чэрвень гэтага года выратавана 102 чалавекі, у тым ліку 25 непаўналетніх.
За першае паўгоддзе 2023 года ад утаплення загінуў 141 чалавек. Такім чынам, за аналагічны перыяд 2024-га патанула на 11% больш.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала вызваленне палітвязняў і падтрымку Украіны з прэзідэнтам ПА НАТОМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЕўракамісар Кос анансавала новы пакет дапамогі для незалежных СМІ і праваабаронцаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі ў абароненым грунце было вырашчана на 4% менш таматаў, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі сельгасвытворчасць у Беларусі знізілася на 2,7%, год таму быў рост на 10,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаДаўгі прадпрыемстваў за год выраслі амаль на траціну — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка