Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 12 чалавек

30 ліпеня, Позірк. Палітычнымі зняволенымі прызнана яшчэ 12 чалавек, вынікае з сумеснай заявы шэрагу беларускіх праваабарончых арганізацый.
Гэта Дзмітрый Лабачоў, Ілля Талстоў, Яўген Раманаў, Вячаслаў Калавусаў, Мацвей і Леанід Аверчукі, Генадзь Клімашэвіч, Алег Літвінчук, Дзмітрый Лысюк, Валянціна Жукоўская, Вадзім Луцэвіч і Юрый Маісеенка.
Усе яны з’яўляюцца фігурантамі спраў — абвінавачанымі, заключанымі пад варту ці асуджанымі — паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Луцэвіч таксама абвінавачваўся паводле ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), Маісеенка — паводле арт. 367 КК (паклёп у дачыненні да прэзідэнта).
Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў неадкладна спыніць пераслед, вызваліць згаданых асоб, ўсіх палітвязняў, грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд, а таксама спыніць рэпрэсіі.
Заяву падпісалі праваабарончы цэнтр “Вясна”, “Прававая ініцыятыва”, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі ПЭН, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Human Constanta ды Lawtrend.
На 30 ліпеня ў Беларусі 1.390 чалавек, якіх праваабаронцы лічаць палітвязнямі. Насамрэч людзей, якія ў той ці іншай форме зазналі рэпрэсіі, значна больш.
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗ Чырвонай кнігі Беларусі сёлета выключылі амаль у чатыры разы больш відаў, чым унеслі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе на дарогах пацярпела 3,8 тыс. дзікіх жывёл, трэба рэгуляваць іх колькасць — навуковец НАН (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала рэкордную ад пачатку года сутачную актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаПраваабаронца Кісяляк абскардзіў рашэнне тбіліскага суда, які часткова задаволіў яго апеляцыю на адмову ў прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка