МАРГ выявіў картэльную змову на рынку ветпрэпаратаў, ініцыятарам была расійская фірма

30 ліпеня, Позірк. Картэльную змову на рынку ветэрынарных прэпаратаў выявіла Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ), паведамляе прэс-служба ведамства.
Сцвярджаецца, што яго ўдзельнікі пры рэалізацыі прэпаратаў падзялілі таварны рынак “шляхам замацавання прадаўцоў за спажыўцамі”.
Антыманапольнае расследаванне было распачатае пасля аналізу матэрыялаў, перададзеных упраўленнем Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзярж кантролю па Гродзенскай вобласці.
МАРГ выявіў, што шэсць кампаній — пастаўшчыкоў ветэрынарных прэпаратаў вялі “праектную працу”, то бок падзялілі паміж сабой сельскагаспадарчыя арганізацыі Беларусі. Удзельнікі змовы павінны былі прадаваць ветэрынарную прадукцыю і здзяйсняць іншыя дзеянні толькі з замацаванымі за імі гаспадаркамі. Пагадненне па падзеле рынку было вусным, адзначае ведамства.
З рашэння камісіі МАРГ, якая займалася гэтай справай, вынікае, што ўсе шэсць кампаній прадавалі ветпрэпараты вытворчасці расійскага ТАА “Ніта-фарм” (Саратаў).
Супрацоўнікі беларускіх кампаній, якія праходзяць па справе, заявілі, што рынак падзялілі з ініцыятывы расійскага вытворцы, гэтая ж фірма вырашала, за кім замацоўваюцца тыя ці іншыя гаспадаркі. Удзельнікі картэля прызналіся, што расійскі вытворца на іх запыт быў гатовы прызначаць на тавары “спеццэну” для ўдзелу ў тэндарах.
Усе шэсць высветленых беларускіх кампаній, прыйшло да высновы МАРГ, былі канкурэнтамі ў дачыненні адзін да аднаго, але не да расійскага вытворцы. Ведамства падкрэсліла, што ў Беларусі заканадаўча забароненыя картэлі — антыканкурэнтныя пагадненні паміж канкурэнтамі. “Пры гэтым пагадненнем з’яўляецца ў тым ліку дамоўленасць у вуснай форме”, — адзначаецца ў паведамленні.
“Картэлі прызнаюцца самымі небяспечнымі парушэннямі антыманапольнага заканадаўства. Эфектыўная барацьба з картэлямі і іх своечасовае спыненне павінна аказваць станоўчы ўплыў на эканоміку дзяржавы”, — заявіла міністэрства.
Паводле інфармацыі МАРГ, дзве з шасці беларускіх кампаній паспрабавалі абскардзіць у Вярхоўным судзе прызнанне іх групы картэлем, але беспаспяхова. Расійская фірма, якая ініцыявала “праектную працу”, у справе фігуруе толькі ў паказаннях працаўнікоў беларускіх кампаній.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаБылы супрацоўнік СБУ: Ёсць разуменне, што рабіць з рэтранслятарамі на тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаБеларусь шукае Крыж Еўфрасінні Полацкай праз Інтэрпол — НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПасля аднадзённага перапынку мігранты працягнулі штурмаваць беларуска-літоўскую мяжуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ГрамадстваБеларуская расследавальніцкая журналістыка захавался, але сутыкаецца з выклікамі — прадстаўнік сферыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаПастаянны прадстаўнік у Жэневе Бельская адпрэчыла даклад незалежных экспертаў, абвінаваціўшы іх у намеры "разбурыць беларускую дзяржаву"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства85% выкідаў у атмасферу шкодных рэчываў прыпадае ў Мінску на аўтамабіліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка



