Мінск 14:22

Ціханоўская: Радая памілаванню Крыгера, але мы павінны змагацца за кожнага закладніка рэжыму

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

31 ліпеня, Позірк. Святлана Ціханоўская “радая, што Рыка Крыгер, прыгавораны да смяротнага пакарання рэжымам Лукашэнкі, быў памілаваны”.

“Кожнае жыццё неацэннае, і мы павінны выкарыстоўваць усе сродкі, каб змагацца за яго. Але мы таксама павінны змагацца за кожнага закладніка рэжыму. У Беларусі ўсё яшчэ больш за 1.300 палітвязняў”, — напісала дэмакратычны лідар на сваёй англамоўнай старонцы ў “Твітары”.

Грамадзянін Германіі Крыгер быў памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам 30 ліпеня.

Гл. таксама па тэме:

На фоне памілавання Крыгера дэпутат Бундэстага заклікаў не забывацца на беларускіх палітвязняў

Фрыдман: За памілаванне Крыгера ад Германіі Лукашэнка не атрымае нічога (для падпісчыкаў)

Падзяліцца: