Лукашэнка памілаваў Крыгера (дапоўнена)

30 ліпеня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка памілаваў грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера.
“Крыгера прызналі вінаватым паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, ён быў прыгавораны судом да выключнай меры пакарання. Як раней паведамлялася, Крыгер звярнуўся да прэзідэнта Беларусі з прашэннем аб памілаванні”, — адзначаецца ў рэлізе прэс-службы Лукашэнкі.
24 чэрвеня Мінскі абласны суд (суддзя Алег Лапека) вынес Крыгеру смяротны вырак. Вядома пра гэта стала 19 ліпеня.
Грамадзянін ФРГ быў прызнаны вінаватым паводле ч. 4 арт. 295 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), ч. 4 арт. 309 (наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін), ч. 3 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім), ч. 3 арт. 289 (акт тэрарызму), арт. 3581 (агентурная дзейнасць) і арт. 133 (найміцтва) Крымінальнага кодэкса.
30 ліпеня стала вядома, што Крыгер звярнуўся да Лукашэнкі з прашэннем аб памілаванні. У гэты ж дзень у таго прайшла нарада з “людзьмі, пагружанымі ў працэс”, кааб “пачуць падрабязнасці, меркаванні, параіцца”. Сярод іншых у сустрэчы ўдзельнічалі следчы па справе Крыгера, яго адвакат, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Вольга Чупрыс, прапагандыстка Людміла Гладкая, якая была на судзе.
23 ліпеня, як паведаміла руская служба радыё “Свабода”, канцлерка ФРГ Олаф Шольц адмовіўся каментаваць магчымы абмен афіцэра ФСБ Расіі Вадзіма Красікава, асуджанага ў Германіі да пажыццёвага тэрміну, у тым ліку на Крыгера. “Прынцып захавання дзяржаўных інтарэсаў не дазваляе мне спекуляваць на падобныя тэмы”, — сказаў Шольц.
На тэлеканале “Беларусь 1” 25 ліпеня быў паказаны маналог Крыгера. Ён распавёў аб сустрэчы з нямецкімі дыпламатамі і пра тое, што яны мелі магчымасць сачыць за судовым працэсам, але нібыта адмовіліся дапамагчы.
У сюжэце сцвярджалася, што Крыгер быў завербаваны Службай бяспекі Украіны для здзяйснення тэрактаў у Беларусі.
Прадстаўнік МЗС Германіі Крысціян Вагнер на прэс-канферэнцыі 22 ліпеня заявіў, што Берлін “абараняе інтарэсы асуджанага на смяротнае пакаранне грамадзяніна ФРГ Рыка Крыгера перад беларускімі ўладамі”.
МЗС Беларусі 20 ліпеня паведаміў, што беларускі бок прапанаваў Германіі “канкрэтныя рашэнні па наяўных варыянтах развіцця сітуацыі”.
- ЭканомікаУ "Беллегпраме" назвалі вытворчасць спецадзення і абутку новай нішай для галіновых прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі было звольнена на 7,9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год на 11,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаІмпартаёмістасць ВУП у першым квартале скарацілася на 7,3 працэнтнага пунктаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

