Кіраўнік Мінабароны Польшчы аб абароне мяжы з Беларуссю: Апошнія месяцы былі самымі складанымі
31 ліпеня, Позірк. З пункту гледжання абароны ўсходняй мяжы мінулыя месяцы былі для Польшчы “самымі складанымі”, у траўні наступленне мігрантаў “працягвалася без перапынку”, заявіў віцэ-прэм’ер, кіраўнік Міністэрства абароны гэтай краіны Уладзіслаў Касіняк-Камыш, 31 ліпеня пачынаючы аперацыю “Бяспечнае Падляшша”.
“Апошнія некалькі месяцаў паказалі, наколькі тут можа быць небясьпечна. <…> Буферная зона і лепшае абсталяванне салдатаў прыносяць вынікі ў выглядзе стрымлівання і абароны”, — адзначыў міністр.
“Гібрыдная вайна супраць польскай дзяржавы дасягнула найвышэйшага ўзроўню”, атакі на Польшчу “адбываюцца ва ўсіх сферах і прасторах”, дадаў Касіняк-Камыш.
Асноўнай задачай ваеннаслужачых Войска Польскага, якія ўдзельнічаюць у ёй, названа садзейнічанне падтрыманню недатыкальнасці дзяржаўнай граніцы. Гэтыя дзеянні “з’яўляюцца адказам на выклікі ўнутранай бяспекі, звязаныя з нелегальнай міграцыяй, якія зыходзяць ад беларускага рэжыму”.
Ваеннаслужачыя акажуць падтрымку Пагранічнай службе і паліцыі ў прадухіленні незаконнага перасячэння граніцы з боку мігрантаў, паведамляецца на старонцы польскага абароннага ведамства ў сацсетцы Х.
З пачатку 2024 года суседнія краіны ЕС папярэдзілі 25.292 спробы незаконнага пераходу мяжы з беларускай тэрыторыі (Польшча — 21.412, Латвія — 3.514, Літва — 366), што на 6,6% больш, чым за аналагічны леташні перыяд (23.734 — 1,7. 1.446), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз аператыўных дадзеных іх памежных службаў.
Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Семаняк заявіў у чэрвені, што колькасць спробаў нелегальнага перасячэння мяжы з Беларуссю пасля пачатку дзеяння буфернай зоны скарацілася больш чым на 70%.
Буферная зона на польска-беларускай граніцы дзейнічае з 13 чэрвеня, пакуль тэрмін вызначаны ў 90 дзён. Раней МУС Польшчы паведамляла, што дзякуючы ёй колькасць спробаў парушэння мяжы скарацілася “прыкладна на траціну”.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 16–18 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка і Крэмль руйнуюць беларускую ідэнтычнасць, перапісваючы гісторыю пад расійскія стандарты — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць заявак у службу эвакуацыі BySol за мінулы тыдзень вырасла ў 2,5 раза — СтрыжакМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаПродажы бензіну насельніцтву за пяць гадоў знізіліся на 10,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства