Для тушэння ляснога пажару ў Столінскім раёне задзейнічаная авіяцыя МНС

21 красавіка, Позірк. Для тушэння ляснога пажару побач з вёскай Старына (Столінскі раён Брэсцкай вобласці) задзейнічаная авіяцыя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, вынікае з апублікаванага каля 18:00 21 красавіка паведамлення ведамства.
Адзначаецца, што верталёты Мі-8 і Мі-17 скінулі ваду 22 разы — агулам 77 тон. Паводле інфармацыі міністэрства, тушэнне абцяжаранае “адсутнасцю пад’язных шляхоў і забалочанасцю мясцовасці”.
Каля 19:00 прэс-служба МНС паведаміла, што непадалёк ад вёскі Кайкова (Мінскі раён) лясны пажар тушаць 77 чалавек (прадстаўнікі ведамства — 22, супрацоўнікі “Мінскага лясгаса” — 50), задзейнічана 17 адзінак тэхнікі (МНС — 7, лясгас — 10). Тушэнне ўскладнена “адсутнасцю пад’язных шляхоў і парывамі ветру”.
Паводле зводкі МНС, з 6:00 20 красавіка да 6:00 21 красавіка падраздзяленні ведамства ліквідавалі дзевяць лясных пажараў (агульная плошча — 4.117 гектараў), адзін тарфяны пажар (0,01 га) і 76 пажараў травы і кустоў (21,31).
Паводле інфармацыі Міністэрства лясной гаспадаркі, на тэрыторыі краіны “захоўваецца складанае пажаранебяспечнае становішча”.
“Толькі за мінулыя выходныя работнікі лясной гаспадаркі ліквідавалі 26 лясных пажараў на плошчы звыш 100 га. Некаторыя ачагі тушылі нават уначы. Сёння ўжо вядома пра выпадкі ўзгаранняў у Бараўлянскім і Чачэрскім спецлясгасах, Палескім, Мілошавіцкім, Петрыкаўскім лясгасах”, — гаворыцца ў супольнасці.
Згодна з мапай ведамства, забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у Баранавіцкім і Ляхавіцкім раёнах Брэсцкай вобласці (з 21 красавіка), а таксама Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці (з 19 красавіка). У астатніх раёнах краіны дзейнічаюць абмежаванні.
У перыяд дзеяння забароны ўезд і ўваход на тэрыторыю лесу забаронены. Абмежаванне ж азначае, што ў лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы. Пры гэтым даступныя шпацыры і збор ягад і грыбоў.
За парушэнне пажарнай бяспекі прадугледжана адказнасць паводле арт. 15.29. КаАП (штраф для фізічных асоб — да 25 базавых велічынь, або 1.050 рублёў).
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПрызначэнне маркотнага Караніка можа быць метафарай, якая адлюстроўвае стан Акадэміі навук — навукоўца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тры гады колькасць жылля для людзей з патрэбай, пабудаванага з дзяржпадтрымкай, зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе праз здарэнні з маламернымі суднамі загінула 12 чалавек — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка