МНС правярае гатоўнасць Мінздароўя да абароны насельніцтва ад надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны
21 красавіка, Позірк. Камісія Міністэрства па надзвычайных сітуацыях 21 красавіка пачала вывучаць “стан гатоўнасці” Міністэрства аховы здароўя “да выканання задач у галіне абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны”.
Паводле інфармацыі прэс-службы МНС, прадстаўнікі ведамства “разгледзяць пытанні выканання заканадаўства ў галіне пажарнай, радыяцыйнай і прамысловай бяспекі, абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны, арганізацыі прагназавання і папярэджання надзвычайных сітуацый, навучання ў галіне абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый”.
Камісію ўзначальвае першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Худалееў. Арганізацыйная нарада ў Мінздароўя 21 красавіка прайшла пад кіраўніцтвам першага намесніка міністра аховы здароўя Юрыя Горбіча.
13 і 14 ліпеня 2024 года непагадзь у Беларусі прывяла да маштабных пашкоджанняў у сістэме электраперадачы, парушэнняў водазабеспячэння, разбурэнняў. Найбольш ад ураганнага ветру пацярпела Гомельская вобласць, дзе ўводзілі рэжым надзвычайнай сітуацыі. Загінула сем чалавек.
Сітуацыя прадэманстравала негатоўнасць уладаў да рэагавання на такія інцыдэнты.
Начальнік галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны міністэрства Ігар Хадановіч на прэс-канферэнцыі ў Мінску 6 сакавіка заявіў, што што “пры ўзнікненні падобнай буйнамаштабнай, нехарактэрнай” для Беларусі надзвычайнай сітуацыі выяўлены шэраг “праблемных пытанняў, вырашэнне якіх не ў поўнай меры выканальнае ў рамках дзейнага заканадаўства”.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля 26 спакойных дзён Польшча зноў зафіксавала актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале Беларусь дзяліла з Кыргызстанам другое месца ў ЕАЭС па кошце бензіну (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



