Нунцый Ёзіч: Святы Пасад не падтрымлівае эканамічныя санкцыі, яны закранаюць усіх

31 ліпеня, Позірк. Святы Пасад падтрымлівае дыпламатычныя стасункі з Беларуссю “нават у гэтыя крызісныя моманты”, заявіў у інтэрв’ю харвацкаму каталіцкаму медыя glas-koncila.hr арцыбіскуп Антэ Ёзіч, які завяршае сваё служэнне ў Беларусі ў якасці апостальскага нунцыя.
Такім чынам іерарх адказаў на пытанне, наколькі пазіцыя захавання дыпламатычных зносінаў “спрыяе пошуку рашэння” ў сітуацыі, “калі многія заходнія краіны ўвялі эканамічныя санкцыі супраць Беларусі”.
Паводле слоў Ёзіча, Святы Пасад лічыць, што “рашэнні палітычнага характару” павінны быць знойдзены толькі “шляхам перамоў”, заснаваных на “павазе да ўсіх удзельнікаў і на строгім выкананні міжнароднага права”.
Святы Пасад, падкрэсліў ён, не падтрымлівае ідэю эканамічных санкцый, таму што яны “закранаюць усіх у роўнай ступені”, ад іх “больш за ўсё церпяць тыя, хто больш слабыя і больш за ўсё маюць патрэбу ў дапамозе”.
“Маленькая Беларусь шукае сваю ідэнтычнасць на мапе буйных сусветных гульцоў. На чыім яна будзе баку, таксама залежыць ад таго, як да яе будуць ставіцца навакольныя”, — лічыць нунцый.
28 чэрвеня папа рымскі Францішак прызначыў арцыбіскупа Ёзіча апостальскім нунцыем у Грузіі і Арменіі. Служэнне ў Беларусі на гэтай пасадзе, якую ён займае з 21 траўня 2020 года, ураджэнец Харватыі павінен завяршыць напрыканцы верасня 2024-га.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года стасункі дзяржавы і касцёла ў Беларусі ўскладніліся ў сувязі з тым, што многія каталіцкія іерархі і вернікі адкрыта выступілі супраць хвалі гвалту і рэпрэсій, якія рушылі ўслед за масавымі пратэстамі. Некаторыя святары прайшлі праз затрыманні, суды і арышты з палітычных матываў, асобныя былі вымушаныя пакінуць Беларусь. Рэпрэсіі ў дачыненні да прадстаўнікоў каталіцкага касцёла працягваюцца.
За апошнія гады дэмакратычныя краіны ўвялі ў дачыненні да Беларусі мноства абмежавальных мер. Санкцыі ўводзіліся за фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе і жорсткае прыгнечанне пратэстаў, якія пачаліся пасля іх, прымусовую пасадку самалёта Ryanair, штучна створаны міграцыйны крызіс на мяжы з краінамі ЕС, дапамогу Расіі ў ваеннай агрэсіі супраць Украіны.
Аляксандр Лукашэнка і беларускія чыноўнікі супярэчліва выказваюцца пра заходнія санкцыі. З аднаго боку, яны рэгулярна заяўляюць, што беларускай эканоміцы абмежаванні не страшныя і нават карысныя, з іншага — паўтараюць пра незаконнасць абмежаванняў і скардзяцца на іх, у тым ліку на міжнародным узроўні.
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала Аўстралію ўзмацніць падтрымку беларускага народа (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПрэм'ер Аўстраліі на сустрэчы з Ціханоўскай выказаў "поўную падтрымку" беларускаму народуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла амаль на 27% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць па крэдытах арганізацый горназдабыўной прамысловасці вырасла за год у 6,4 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка



