Пуцін па тэлефоне падзякаваў Лукашэнку за дачыненне да абмену зняволенымі
2 жніўня, Позірк. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін праз тэлефон “сардэчна падзякаваў” Аляксандру Лукашэнку за “ўдзел і дапамогу ў працэсе абмену [зняволенымі]”, які адбыўся 1 жніўня.
Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, бакі “абмеркавалі працоўныя пытанні”, што падымаліся на Валааме (Карэлія) у рамках ягонага візіту ў Расію 25-27 ліпеня. Тады падрабязнасці сустрэч не паведамляліся.
Напярэдадні прэс-служба Крамля назвала “жэстам добрай волі” памілаванне грамадзяніна ФРГ Рыка Крыгера, асуджанага на смяротнае пакаранне ў Беларусі.
Беларусь падключылася да абмену зняволенымі паміж Расіяй і краінамі Захаду, таму што яе пра гэта “папрасілі”, заявіў 2 жніўня Лукашэнка, размаўляючы з мясцовымі жыхарамі падчас паездкі ў Мазырскі раён Гомельскай вобласці.
Крыгер вызвалены ў межах праведзенага паміж Расіяй, ЗША і Германіяй найбуйнейшага за многія гады абмену зняволенымі.
Прэс-служба Крамля 1 жніўня паведаміла, што Пуцін падпісаў указы аб памілаванні Пола Уілана (былы амерыканскі марскі пяхотнік), Эвана Гершковіча (амерыканскі журналіст), Кевіна Ліка (ураджэнец Германіі, пераехаў у РФ з расійскай маці), Дэмуры (Дытэра) Вароніна (расійска-нямецкі палітолаг), Уладзіміра Кара-Мурзы, Алсу Курмашавай, Ліліі Чанышавай, Вадзіма Астаніна, Ясеніі Фадзеевай, Аляксандры Скачыленка, Іллі Яшына, Андрэя Піваварава і Алега Арлова.
У абмен Масква атрымала расіян, асуджаных у ЗША і Еўрасаюзе. Сярод іх супрацоўнік спецслужбаў Вадзім Красікаў, які атрымаў у Германіі пажыццёвы тэрмін за забойства; прызнаныя вінаватымі ў шпіянажы Арцём і Ганна Дульцевы, якія адбывалі пакаранне ў Славеніі, а таксама Міхаіл Мікушын, Павел Рубцоў, Раман Селязнёў, Уладзіслаў Клюшын, Вадзім Канашчонак.
Офіс Святланы Ціханоўскай не ўдзельнічаў у перамовах аб абмене зняволенымі.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва надала статус уцекача чатыром грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь лідзіруе ў ЕАЭС паводле росту цэн на прадукцыю горназдабыўной прамысловасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 10 месяцаў 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2019 па 2025 год колькасць работнікаў сельгасарганізацый скарацілася больш як на 18% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку лістапада Латвія і Літва зафіксавалі амаль 400 спробаў пранікнення мігрантаў з Беларусі, на польскай мяжы спакойнаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ Беларусі заявілі аб тавараабароце 300 млн долараў з В'етнамам у 2025 годзе, звесткі мытні СРВ — у 3,8 раза меншМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка



