Паводле даных ДПК, за тыдзень па бязвізе Беларусь наведала больш за 5 тыс. чалавек
5 жніўня, Позірк. З 29 ліпеня па 5 жніўня Беларусь у бязвізавым парадку наведала 5.049 жыхароў краін Еўропы, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Інфармацыя па асобных асноўных краінах, у адрозненне ад ранейшых рэлізаў ведамства, не апублікаваная.
Са звестак ДПК вынікае, што акрамя грамадзян Польшчы, Літвы, а таксама грамадзян і неграмадзян Латвіі, для якіх спрошчаны парадак уезду дзейнічае ўжо некалькі гадоў, за тыдзень Беларусь наведалі 572 жыхары іншых краін ЕС, большасць з Германіі (237) і Эстоніі (85).
З 1 студзеня 2024 года бязвізавым уездам у Беларусь скарысталася 131.812 замежнікаў з Еўрасаюза, з моманту ўвядзення пашыранага бязвізу — 12.268.
Агулам з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прыбыла 932.418 замежнікаў.
Бязвізавы рэжым дзейнічае з 15 красавіка 2022 года для жыхароў Латвіі і Літвы, з 1 ліпеня таго ж года — для жыхароў Польшчы. Аляксандр Лукашэнка некалькі разоў падаўжаў яго тэрмін, апошні раз — да канца 2024 года.
З 19 ліпеня беларускія ўлады распаўсюдзілі бязвізавы рэжым на грамадзян яшчэ 35 краін Еўропы. Большасць з іх рэжым Лукашэнкі лічыць “недружалюбнымі” — за тое, што ўвялі санкцыі або далучыліся да іх.
На працягу першых 10 дзён у яго рамках у краіну ўехала 7.219 чалавек.
Згодна з апублікаванай 17 ліпеня заявай Міністэрства замежных спраў, гаворка пра жыхароў Андоры, Аўстрыі, Балгарыі, Бельгіі, Босніі і Герцагавіны, Ватыкана, Венгрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Грэцыі, Даніі, Ірландыі, Ісландыі, Іспаніі, Італіі, Кіпра, Ліхтэнштэйна, Люксембурга, Мальты, Манака, Нарвегіі, Нідэрландаў, Партугаліі, Паўночнай Македоніі, Румыніі, Сан-Марына, Славакіі, Славеніі, Фінляндыі, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі і Эстоніі.
Яны могуць уязджаць у Беларусь без візы праз усе наземныя і паветраныя міжнародныя пункты пропуску “паводле сапраўдных дакументаў”, знаходзіцца на беларускай тэрыторыі “не больш за 30 дзён з дня ўезду”.
Пакуль бязвізавы рэжым дзейнічае да канца 2024 года.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+