Улады ліквідавалі Мінскае веласіпеднае таварыства
7 жніўня, Позірк. Мінскі гарадскі суд 6 жніўня пастанавіў ліквідаваць Мінскае веласіпеднае таварыства. Пра гэта паведамляецца ў сацсетках арганізацыі.
“У матэрыялах пад грыфам “для службовага карыстання” не было канкрэтнай інфармацыі, што менавіта стала падставай”, — гаворыцца ў кароткім паведамленні.
Ліквідацыйны працэс быў ініцыяваны галоўным упраўленнем юстыцыі Мінгарвыканкама.
Мінскае веласіпеднае таварыства (МВТ) займалася развіццём і папулярызацыяй веларуху ў якасці турызму і веласіпеда як гарадскога транспарту. Арганізацыя была зарэгістраваная 16 сакавіка 2011 года.
22 сакавіка 2023 года праўленне таварыства заявіла сталічным уладам аб намеры працягваць дзейнасць. З пададзенай у гарвыканкам справаздачы вынікае, што на той момант у МВТ было 671 чалавек.
Сярод іншага таварыства паведаміла, што на працягу года яго члены выпрацоўвалі прапановы “па стварэнні норм па ўстаноўцы веласіпедных стаянак”, вялі маніторынг “тэхнічных норм, якія распрацоўваюцца”, уносілі прапановы “датычна велаінфраструктуры падчас грамадскіх абмеркаванняў”.
За два тыдні да падачы гэтага дакумента, 9 сакавіка, намеснік дырэктара МВА Максім Пучынскі быў прыгавораны да 2,5 года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Пакуль ён быў у няволі, праваабаронцы лічылі яго палітвязнем.
Пасля вынясення прысуду Пучынскага вызвалілі з-пад варты, праз некалькі дзён ён пакінуў Беларусь.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў непрызнанне выбараў у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+