Мінск 15:24

Польскія вытворцы занепакоеныя ростам імпарту ўгнаенняў з Беларусі і РФ

Калійныя ўгнаенні
Ілюстрацыйнае фота: clearerimages.com

8 жніўня, ПозіркДалейшы рост імпарту ўгнаенняў з Беларусі і Расіі ў Польшчу можа прывесці да выцяснення польскіх вытворцаў з рынку, заявілі прадстаўнікі Польскай палаты хімічнай прамысловасці і сектара вытворчасці ўгнаенняў 7 жніўня на сустрэчы з кіраўніцтвам Міністэрства сельскай гаспадаркі і развіцця сельскіх раёнаў.

Якім чынам падсанкцыйная прадукцыя трапляе на польскі рынак, не ўдакладняецца.

Вытворцы настойваюць на змене законаў, каб абмежаваць імпарт. У той жа час мясцовыя фермеры заяўляюць пра рэзкае падвышэнні цэн на ўгнаенні і праблему з доступам да польскіх угнаенняў.

Паводле інфармацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і развіцця сельскіх раёнаў, у сезоне 2022–2023 гадоў доля імпарту на ўнутраным рынку ўгнаенняў дасягнула 56%, паказаўшы двухразовы рост у параўнанні з папярэднім сезонам.

Міністр Чэслаў Сякерскі паведаміў, што ведамства пачынае працаваць над папраўкамі да закона “Аб угнаеннях і ўгнаенні”, аднак сектар вытворчасці адпаведнай прадукцыі знаходзіцца ў падпарадкаванні многіх органаў.

На думку чыноўніка, неабходна арганізаваць яшчэ адну сустрэчу, але ўжо з удзелам прадстаўнікоў іншых польскіх міністэрстваў, у кампетэнцыю якіх уваходзяць рашэнні, прапанаваныя сектарам.

ААТ “Беларуськалій”, вытворца калійных угнаенняў, знаходзіцца пад санкцыямі ЕС з 2022 года. Праз іх уплыў нарвежскі пастаўшчык калія Yara — адзін з найбуйнейшых у Еўропе пакупнікоў беларускіх угнаенняў — абвясціў пра спыненне супрацы з “Беларуськаліем”.

Пад санкцыямі ЕС, ЗША, Канады і Вялікабрытаніі знаходзіцца таксама беларускі вытворца азотных угнаенняў “Гродна Азот”.

Падзяліцца: