Мінск 20:09

Ад пачатку года цэны выраслі на 3,4% — Белстат

9 жніўня, Позірк. Спажывецкія цэны ў ліпені 2024 года выраслі на 0,03%, сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Харчовыя тавары патаннелі на 0,2%; нехарчовыя падаражэлі на 0,3%, паслугі — на 0,1%.

Ад пачатку года рост цэн склаў 3,4%: на харчовую прадукцыю яны павялічыліся на 3,5%, нехарчовую — на 2,8%, паслугі — на 4,1%.

У гадавым выражэнні (да ліпеня 2023-га) зафіксавана павелічэнне цэн на 5,5%: на харчовыя тавары — на 6%, нехарчовыя — на 4,5%, паслугі — на 6%.

(будзе дапоўнена)

Падзяліцца: