Алейнік абмеркаваў з турэцкім калегам Фіданам двухбаковыя стасункі і рэгіянальную абстаноўку
7 лістапада, Позірк. Міністр замежных спраў Сяргей Алейнік у рамках візіту ў Анкару 7 лістапада абмеркаваў са сваім турэцкім калегам Хаканам Фіданам “блок двухбаковых пытанняў”, паведамляе прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.
На перамовах было адзначана, што папярэднія два гады ўзаемны тавараабарот перавышаў 1 млрд долараў, чакаецца, што сёлета ён пераадолее адзнаку 1,5 млрд.
“У сувязі з гэтым важнай тэмай сустрэчы стала сістэматызацыя ўсяго аб’ёму двухбаковага гандлю і актывізацыя механізмаў у сферах лагістыкі, транспарту, сельскай гаспадаркі і іншых, — гаворыцца ў паведамленні МЗС. — Усе гэтыя пытанні ў паглыбленым парадку будуць абмеркаваныя ў рамках 11-га пасяджэння сумеснай міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, запланаванага на 8 лістапада”.
“У частцы палітычнага блока разгледжаны графік перспектыўных кантактаў на розных узроўнях. Суразмоўцы канстатавалі падабенства пунктаў гледжання ў дачыненні да большасці актуальных міжнародных праблем”, — адзначае ведамства.
Алейнік звярнуў увагу суразмоўцы на “злачынны характар незаконных санкцый ЕС і ЗША” адносна калійных угнаенняў, “без якіх немагчыма вырашыць праблему голаду”, актуальную “для трох чвэрцяў насельніцтва Зямлі”.
Паводле сцвярджэння беларускага госця, Мінск і Анкара “з самых першых дзён канфлікту ва Украіне заклікалі і настойвалі на яго спыненні ў самыя кароткія тэрміны”. Акрамя таго, на перамовах была “выказана занепакоенасць рэзкім абвастрэннем абстаноўкі ў зоне палестына-ізраільскага канфлікту і буйнамаштабнай эскалацыяй баявых дзеянняў”.
Алейнік заявіў, што любыя канфлікты “павінны вырашацца палітыка-дыпламатычным шляхам”.
Згодна з інфармацыяй МЗС Беларусі, бакі таксама абмеркавалі “ўзаемадзеянне ў сферы культуры, аховы здароўя, навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва, развіццё кантактаў паміж моладзевымі арганізацыямі”.
Турэцкае агенцтва Anadolu са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы паведамляе, што перамовы тычыліся “двухбаковых стасункаў і рэгіянальных пытанняў”. Медыя не прыводзіць слоў Алейніка, канцэнтруючыся толькі на заявах Фідана.
Кіраўнік турэцкай дыпламатыі заявіў, што вайна ва Украіне павінна скончыцца “мірным шляхам” на аснове “міжнароднага права”. Анкара, паводле яго слоў, працягне “рабіць усё магчымае для ўсталявання міру і гатовая прыняць у сябе перамовы, калі на тое будзе воля бакоў”. Ён лічыць, што “зацягванне вайны будзе мець негатыўныя наступствы як у рэгіянальным, так і ў глабальным маштабе”.
Кажучы пра канфлікт на Блізкім Усходзе, Фідан прыняў бок Палестыны, запатрабаваўшы ад ізраільскага боку “спыніць гвалт”. Пра тое, што да эскалацыі ў рэгіёне прывёў маштабны напад палестынскай групоўкі ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка, ён не згадаў.
Паводле інфармацыі Anadolu, запланаваная на раніцу 7 лістапада сумесная прэс-канферэнцыя двух міністраў была скасаваная. Прычына невядомая.
На сустрэчы з амбасадарам Мустафой Азджанам 11 верасня ў Мінску Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў беларуска-турэцкіх стасунках “застаецца шэраг нявырашаных пытанняў”.
“Але я думаю, гэта пытанні вырашальныя. Мы маем падобныя пазіцыі па многіх праблемах міжнародных адносін, у тым ліку і па крызіснай сітуацыі ва Украіне. Мы не раз пра гэта казалі. І Турцыя, і Беларусь выступаюць з пазіцый дыпламатычнага вырашэння гэтага канфлікту”, — заявіў ён.
Лукашэнка адзначыў, што Мінск мае “вялікую цікавасць” да “суверэннай незалежнай палітыкі” Анкары і гатовы “рабіць усё” для развіцця Турцыі. Пры гэтым ён падкрэсліў, што беларускія ўлады “не дабрачынцы”.
“Мы таксама ад гэтага мусім мець і маем адпаведны вынік. Але трэба здымаць нявырашаныя пытанні, якія ў нас існуюць. І мы вельмі спадзяемся, што ў гэтай няпростай сітуацыі Турцыя падставіць нам плячо”, — сказаў Лукашэнка.
Апошні раз Лукашэнка і прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган, які кіруе краінай з 2014 года, сустракаліся 13 кастрычніка 2022 года ў Астане на саміце Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі. На наступны дзень у інтэрв’ю амерыканскаму тэлеканалу NBC Лукашэнка анансаваў візіт у Анкару “найбліжэйшым часам”.
У пасланні ў сувязі з перамогай Эрдагана на выбарах сёлета 28 траўня Лукашэнка адзначыў, што “разлічвае на хуткую сустрэчу з прэзідэнтам Турцыі ў адпаведнасці з дамоўленасцямі, дасягнутымі ў кастрычніку 2022 года ў Астане”.
Паездка дагэтуль не адбылася.
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 1,7% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа тыдзень анамальна цёплага надвор'я зафіксавана амаль 200 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- Выбары, Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах вырасла на 28,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка