Структура Міжнароднага Чырвонага Крыжа патрабуе адстаўкі генсакратара БЧК Шаўцова да 30 лістапада
4 кастрычніка, Позірк. Міжнародная федэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца (МФТЧКіЧП) 3 кастрычніка заклікала Дзмітрыя Шаўцова вызваліць пасаду генеральнага сакратара Беларускага Чырвонага Крыжа (БЧК) не пазней за 30 лістапада.
З такой рэкамендацыяй, адзначана на сайце арганізацыі, праўленне МФТЧКіЧП выступіла пасля азнаямлення з вынікамі расследавання свайго камітэта па выкананні прававых норм і пасрэдніцтве ў дачыненні да беларускага функцыянера.
Прэтэнзіі да Шаўцова ўзніклі на тле яго візітаў у акупаваныя Расіяй украінскія гарады Луганск і Данецк, заяў пра перамяшчэнне украінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый, пра выкарыстанне ядзернай зброі.
Адзначаецца, што калі БЧК не адхіліць Шаўцова ад пасады да азначанага тэрміна, 30 лістапада будуць аўтаматычна прыпыненыя яе членскія правы, фінансаванне, беларуская арганізацыя не зможа удзельнічаць у Генеральнай асамблеі МФТЧКіЧП, а значыць і галасаваць на ёй ды інш.
Мінжнародная федэрацыя заклікала “устрымацца ад новых партнёрскіх абавязацельстваў у дачыненні да БЧК, у тым ліку фінансавання”, калі беларуская арганізацыя не выканае рашэнне аб адхіленні цяперашняга генсакратара ад пасады.
Падчас расследавання, адзначаецца на сайце, было высветлена, што Шаўцоў “нясе поўную адказнасць па ўсіх абвінавачаннях”. Свае дзеянні ён здзяйсняў “аднаасобна і без узгаднення з нацыянальным таварыствам”. Праўленне федэрацыі забараніла яму займаць хоць бы якія кіруючыя пасады ў МФТЧКіЧП “да далейшага апавяшчэння”.
Варта адзначыць, што на 26-м з’ездзе БЧК 7 верасня ў Мінску Шаўцоў быў аднагалосна пераабраны на пасаду генсакратара арганізацыі.
18 ліпеня падчас чарговай паездкі на акупаваныя ўкраінскія тэрыторыі Шаўцоў заявіў дзяржаўнаму тэлеканалу “Беларусь 1”, што БЧК “браў, бярэ і будзе браць актыўны ўдзел” у вывазе дзяцей з Украіны. Паводле яго сцвярджэння, дзеці вывозяцца на аздараўленне.
19 ліпеня міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба ў звароце да Міжнароднага крымінальнага суда (МКС) у Гаазе заклікаў выдаць ордар на арышт генеральнага сакратара БЧК.
МФТЧКіЧП раскрытыкавала візіт Шаўцова на Данбас.
20 ліпеня ў эфіры тэлеканала АНТ генсакратар БЧК дапусціў магчымасць нанясення па краінах Захаду ядзернага ўдару.
Жонка заснавальніка і старшыні праваабарончага цэнтра “Вясна”, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру 2022 года, палітвязня Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук падчас Нобелеўскай канферэнцыі міру сёлета 31 жніўня ў Осла заклікала МФТЧКіЧП спрыяць спыненню спынення “незаконнай дзейнасці беларускага аддзялення”.
За вываз украінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый МКС выдаў ордар на арышт прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і дзіцячага амбудсмэна Марыі Львовай-Бяловай. Беларускія дэмсілы дамагаюцца таго, каб суд выдаў аналагічны ордар у дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі, бо ўкраінскія дзеці таксама вывозяцца ў Беларусь. 13 верасня Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю з заклікам да МКС разгледзець такую магчымасць.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінску перакрыты тэмпературны рэкорд 1911 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 21 красавіка — 27 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі трэці дзень запар абнаўляюцца гістарычныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла пятае месца па росце цэн у першым квартале 2025 года на тэрыторыі былога СССР, абагнаўшы Расію (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства