ЦВК сфармуе 1.394 выбарчыя камісіі на выбары 2024 года, у іх вылучана амаль 10 тыс. чалавек

6 снежня, Позірк. Для правядзення выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовыя саветы дэпутатаў 29-га склікання будуць сфармаваныя 1.394 выбарчыя камісіі, паведаміў 6 снежня Цэнтрвыбаркам (ЦВК).
Плануецца стварыць 6 абласных камісій і мінскую гарадскую, а таксама 110 акруговых, 118 раённых, 24 гарадскіх (10 у гарадах абласнога падпарадкавання, 14 — раённага), 8 пасялковых і 1.127 сельскіх.
ЦВК адзначае, што ў выбарчыя камісіі вылучана 9.614 прадстаўнікоў: 4.909 (51,1%) ад палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў, 4.041(42%) ад грамадзян “шляхам падачы заяў”, 664 (6,9%) ад “працоўных калектываў”.
Палітычная партыя “Белая Русь” дэлегавала ў камісіі 474 чалавек (2%), Камуністычная партыя Беларусі — 137 (1,4%), Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці — 73 (0,8%), Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі — 57 (0,6%).
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі вылучыла ў камісіі 1.841 прадстаўніка (19,1%), Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў — 691 (7,2%), Беларускі саюз жанчын — 654 (6,8%), грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” — 558 (5,8%), Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі — 450 (4,7%), Беларускі фонд міру — 136 (1,4%), іншыя аб’яднанні — 105 (1,1%).
У 2024 годзе ўпершыню ў Беларусі пройдуць аб’яднаныя выбары ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы. Адзіны дзень галасавання прызначаны на 25 лютага. На працягу 60 дзён пасля яго адбудзецца першае пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу ў новым статусе.
Падчас выбараў будзе забаронена фатаграфаваць і выкладваць у інтэрнэт запоўнены бланк бюлетэня — як падчас датэрміновага галасавання, так і ў дзень выбараў. За парушэнне гэтага патрабавання пагражае адміністрацыйная адказнасць.
У 2020 годзе на прэзідэнцкіх выбарах многія выбаршчыкі фатаграфавалі свае бюлетэні і адпраўлялі на электронную платформу “Голас”, што стала адным са сведчанняў фальсіфікацыі ўладамі вынікаў галасавання на карысць Лукашэнкі.
З 1996 года незалежныя назіральнікі не прызналі ніводную выбарчую кампанію ў Беларусі транспарэнтнай і адпаведнай стандартам АБСЕ.
Гл. таксама:
Ціханоўская заклікала выказаць нязгоду з маючым адбыцца “выбарчым фарсам”
Кіраўнік ЦВК Карпенка: Мы як бы не супраць АБСЕ, але праводзім выбары ў першую чаргу для сябе
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваДзякуючы затрымцы пахаладання мінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксаваныя чарговыя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


