Мінск 09:32

Лукашэнка прызначыў Пархомчыка кіраўніком Брэсцкай вобласці — на пасадзе віцэ-прэм’ера ён працаваў менш за два гады

12 жніўня, Позірк. Пётр Пархомчык прызначаны старшынёй Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, адпаведнае рашэнне прыняў 12 жніўня Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.

З 16 жніўня 2022 года Пархомчык займаў пасаду намесніка прэм’ер-міністра.

Віцэ-прэм’ерам прызначаны Віктар Каранкевіч, які са жніўня 2018-га ўзначальваў Міністэрства энергетыкі.

Акрамя гэтага, Лукашэнка 12 жніўня прыняў шэраг іншых кадравых рашэнняў.

Будзе дапоўнена

Падзяліцца: