Ціханоўская ў Давосе возьме ўдзел у дыскусіі па бяспецы

15 студзеня, Позірк. Беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская запрошаная для ўдзелу ў дыскусіі “Мір праз сілу” на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе (Швейцарыя).
Дыскусія пройдзе 21 студзеня, паведамляецца на інтэрнэт-партале форуму.
Удзельнікамі панэлі таксама стануць прэм’ер-міністр Швецыі Ульф Крыстэрсан, вярхоўны галоўнакамандуючы аб’яднаных сіл НАТО ў Еўропе генерал Крыстафер Кавалі, намеснік рэдактара і вядучы аглядальнік па міжнародных пытаннях выдання Financial Times Гідэон Рахман.
“Пасля многіх гадоў недаінвеставання вайсковыя выдаткі ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе цяпер вышэйшыя, чым у канцы Халоднай вайны, дасягнуўшы 350 млрд еўра ў 2024 годзе, у той час як абмеркаванні абароннай палітыкі ўсё часцей перамяшчаюцца з дбайна ахоўваемых нацыянальных сталіц у калідоры Брусэля”, — гаворыцца ў анонсе дыскусіі.
Плануецца, што ўдзельнікі абмяркуюць “сапраўдную еўрапейскую абаронную стратэгію”, якая абапіраецца на “трансатлантычны альянс, які больш не з’яўляецца нязломным”, з улікам “усё большых пагроз на кантыненце і яго блізкім замежжы”.
Сусветны эканамічны форум у Давосе пройдзе 20–24 студзеня.
Год таму дэмлідар таксама ўдзельнічала ў форуме.
- ГрамадстваУ 2026-2027 гадах на тэрыторыі Магілёўскай і Мінскай абласцей будзе створаны новы рэспубліканскі заказнікМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПастаўка падсанкцыйных тавараў у Расію з афармленнем у Беларусі можа быць выгаднай — расследаванне БРЦМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 29 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 26–28 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



