Ціханоўская супраць выбараў дэмакратычнага лідара толькі сярод эмігрантаў
14 жніўня, Позірк. Святлана Ціханоўская выступае супраць правядзення выбараў дэмакратычнага лідара толькі сярод эмігрантаў.
У інтэрв’ю DW на пытанне, чаму б не правесці выбары сярод беларусаў за мяжой, дэмлідар адзначыла: “Гэта будуць выбары сярод паўмільёна чалавек. Нам патрэбныя галасы беларусаў унутры краіны. Нельга цяпер лічыць дэмакратычным грамадствам толькі тых, хто выехаў. Нашы людзі ўнутры краіны, мы павінны гэта разумець. Так, у іх няма голасу праз рэпрэсіі, мы павінны быць іх голасам”.
Ціханоўская таксама падкрэсліла, што яе мандат абумоўлены не часам, а мэтай, якую перад сабой ставілі дэмсілы: “Трэба проста працягваць працаваць. <…> Гэты капітал, які мы ўсім дэмакратычным рухам, я ў прыватнасці, напрацоўваем, ён жа не для мяне. Ён жа для ўсіх беларусаў”.
“Калі пачнецца гэта — давайце выбары і яшчэ нешта, — нашы дэмакратычныя партнёры зусім разгубяцца”, — лічыць Ціханоўская. “У момант Х нашы дэмакратычныя партнёры павінны разумець, каму патэлефанаваць, з кім паразмаўляць”, — падкрэсліла яна.
Адказваючы на пытанне журналіста, ці дакладна ён зразумеў, што тэлефанаваць варта ёй, Ціханоўская сказала: “Так. Але я кажу ад імя беларусаў. Я не разводжу дыктатуру. У нас такога няма: Ціханоўская сказала — усе зрабілі. Таму што як такой улады ў нас няма. Людзі добраахвотна аб’ядноўваюцца і працуюць разам, таму што мэта агульная”.
13 жніўня прадстаўнікі фракцыі “Беларусы” (ранейшая назва “Блок Пракоп’ева — Ягорава”) у Каардынацыйнай радзе (КР) прапанавалі Ціханоўскай правесці ў 2025 годзе выбары дэмакратычнага лідара “як найлепшы спосаб пацверджання паўнамоцтваў і пераадолення крызісу ў дэмсілах”.
Выбары, як мяркуюць ініцыятары, “не толькі пацвердзяць мандат лідара, але і дазволяць выбаршчыкам выбраць найбольш эфектыўную перадвыбарчую праграму і адсочваць яе рэалізацыю”.
3 жніўня ў Вільнюсе ў рамках канферэнцыі “Новая Беларусь” быў падпісаны пратакол узаемадзеяння вядучых палітычных суб’ектаў беларускага дэмакратычнага руху. У ім зафіксавана палажэнне аб тым, што Ціханоўская перамагла на прэзідэнцкіх выбарах у 2020 годзе і будзе выконваць ролю нацыянальнага лідара да правядзення сумленных і свабодных выбараў у Беларусі альбо да ўласнага рашэння спыніць сваю дзейнасць.
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка