Другая спроба продажу з аўкцыёну дома Цапкалы таксама аказалася беспаспяховай

15 студзеня, Позірк. Беспаспяховай аказалася другая спроба продажу з аўкцыёну арыштаванага дома экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Валерыя Цапкалы, вынікае з паведамлення на пляцоўцы e-auction.by.
Пачатак таргоў быў прызначаны на 9.00 15 студзеня. Цяпер на партале “БелЮрЗабеспячэння” ўказана, што “аўкцыён не адбыўся” праз “адсутнасць удзельнікаў”.
На другіх таргах стартавы кошт быў устаноўлены на ўзроўні 1 млн 683,2 руб., задатак — 168 320 рублёў.
Першы аўкцыён не адбыўся таксама праз адсутнасць ахвотных у канцы лістапада 2024 года, тады стартавы кошт дома складаў 2 млн 104 тыс. рублёў.
Двухпавярховы катэдж плошчай 418,3 м2, размешчаны на вуліцы Цяплічнай у Мінску, быў выстаўлены на аўкцыён у сярэдзіне кастрычніка. З ім прадаецца ўсё дамавое абсталяванне, прадметы інтэр’еру і зямельны ўчастак плошчай 0,1411 га.
Указана, што ў доме ёсць склеп, тэраса, навес, на тэрыторыі пабудавана альтанка з мангальнай зонай, ёсць гаспадарчая пабудова.
Адзначаецца, што маёмасць арыштаваная, у дачыненні да яе дзейнічае забарона суда на ўчыненне рэгістрацыйных дзеянняў. У доме зарэгістраваныя тры чалавекі, у тым ліку двое непаўналетніх.
9 красавіка 2024 года з другой спробы на аўкцыёне была прададзеная трохпакаёвая кватэра Цапкалы ў Мінску па адрасе вул. Чарнышэўскага, 5 агульнай плошчай 103,7 кв.м. Выніковы кошт нерухомасці склаў 395 тыс.720 рублёў 27 капеек (пачатковы — 286 тыс. 753 рублёў 76 капеек). У таргах удзельнічала тры чалавекі. У жыллі зарэгістраваны адзін чалавек.
Цапкала завочна прыгавораны да 17 гадоў пазбаўлення волі. Рашэнне па выніках закрытага працэсу вынес 7 красавіка 2023 года суддзя Мінскага абласнога суда Сяргей Епіхаў. Пракурор запытваў на два гады больш. Цапкалу прызналі вінаватым паводле дзевяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса.
- Грамадства, ПалітыкаСкарга на вырак экс-старшыні партыі "Зялёныя" Кучуку будзе разгледжаная 25 лютагаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаУ 2019–2024 гадах Грузія не задаволіла ніводнага хадайніцтва беларусаў аб наданні прытулку, адхілена 56 заяў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаОфіс Ціханоўскай падзякаваў Кізіму за працу і "ўмацаванне беларуска-украінскіх адносін" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка