Кіраўнік Мінпрыроды спадзяецца, што палякі на рэферэндуме прагаласуюць за знос плота на мяжы з Беларуссю
8 верасня, Позірк. Польскія ўлады на маючым адбыцца рэферэндуме хочуць “узаконіць” пабудаваную на мяжы з Беларуссю загароду, якая “наносіць шкоду экалогіі дзвюх краін”, заявіў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Андрэй Худык, выступаючы 8 верасня ў Нацыянальным парку “Белавежская пушча” на пасяджэнні грамадскага каардынацыйнага экалагічнага савета пры ведамстве.
“Спадзяемся, што здаровы сэнс суседзяў [пераможа], <…> [і яны] усё ж такі прымуць правільнае рашэнне і прагаласуюць [на рэферэндуме] супраць гэтай вар’яцкай, бяздарнай працы, якую правёў польскі ўрад, узвёўшы гэты плот, і прагаласуюць за тое, каб яго знеслі”, — цытуе Худыка ТАСС.
Кіраўнік Мінпрыроды паведаміў, што па выніках пасяджэння савета неабходна “аформіць зварот” да прадстаўнікоў грамадскасці Беларусі і Польшчы з мэтай “паўплываць на свядомасць тых, хто галасуе”.
Рэферэндум у Польшчы пройдзе 15 кастрычніка разам з парламенцкімі выбарамі. Адно з пытанняў гучыць наступным чынам: “Ці падтрымліваеце вы скасаванне бар’ера на мяжы Рэспублікі Польшча з Рэспублікай Беларусь?”
Іншыя пытанні рэферэндуму тычацца прапанаванай Еўрасаюзам схемы прыёму мігрантаў, нацыянальнай сістэмы пенсійнага забеспячэння і продажу дзяржаўных прадпрыемстваў.
14 жніўня міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак заявіў, што “самыя важныя пытанні, якія тычацца бяспекі, павінны вырашацца грамадзянамі”.
Польшча ўзводзіла 206-кіламетровы плот уздоўж мяжы з Беларуссю са студзеня 2022 года па чэрвень 2023 года. Будаўніцтва фізічнага бар’ера стала рэакцыяй Варшавы на рэгулярныя з вясны 2021 года патокі нелегальных мігрантаў, якія імкнуцца трапіць у краіны ЕС з беларускай тэрыторыі.
Паводле інфармацыі Памежнай аховы Польшчы, за мінулыя суткі мяжу з боку Беларусі спрабавала нелегальна перасекчы 59 замежнікаў (суткамі раней — 15).
У 2023 годзе спынена 20.570 спроб незаконнага пранікнення ў Польшчу: 1.398 у студзені, 1.455 у лютым, 2.583 у сакавіку, 2.363 у красавіку, 2.959 у траўні, 2.866 у чэрвені, 3.934 у ліпені, 2.759 у жніўні, 253 з пачатку верасня.Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС пачаўся вясной 2021 года.
- ЭканомікаНа фоне імкнення ўладаў скараціць імпарт памідораў у міжсезонне іх ураджайнасць у цяпліцах знізіласяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Лукашэнка праз 13 гадоў зноў назваў "паняццямі" міжнародныя стандарты правядзення выбараў
- ЭканомікаЗнешняя крэдыторская запазычанасць арганізацый за 12 месяцаў вырасла на 22,6% — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаНацбанк другі месяц не мяняе разліковыя велічыні стандартнай рызыкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
У жніўні і з пачатку верасня на беларускіх метэастанцыях зафіксавана больш за 240 тэмпературных рэкордаў
- Палітыка
Еўрапарламент заклікаў ЕС пашырыць санкцыі і працаваць над прыцягненнем рэжыму Лукашэнкі да адказнасці
- ПалітыкаВячорка: Еўрапарламент даў моцны сігнал Лукашэнку, што свет не забываецца на палітвязняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБудаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай для тых, хто мае патрэбу, скарацілася на 22,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДолар і юань падаражэлі на біржавых таргах 19 верасняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб становішчы палітвязняў у Беларусі
- Палітыка
Ціханоўская намінуе на пасаду прадстаўніка АПК па сацыяльнай палітыцы Вольгу Зазулінскую
- ГрамадстваУ жніўні і з пачатку верасня на беларускіх метэастанцыях зафіксавана больш за 240 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
Ціханоўская: Бел-чырвона-белы сцяг ізноў будзе лунаць над нашай краінай як сімвал вольнай Беларусі
- Палітыка
Еўрапарламент абмеркаваў рэзалюцыю аб становішчы палітвязняў у Беларусі
- ПалітыкаЕўрапарламент абмеркаваў рэзалюцыю аб становішчы палітвязняў у Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСікорскі назваў уручаную Латушку прэмію імя Валенсы "выражэннем падтрымкі дэмакратычных памкненняў беларусаў"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
Грамадзянін Латвіі Асарс затрыманы за ўвоз у Беларусь амфетаміну — ДМК
- Палітыка
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ сем чалавек
- ЭканомікаПры адмене цэнавага кантролю інфляцыя не перавысіць 10% — эксперт BEROC ХарытончыкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Сталі вядомыя прозвішчы ўсіх 37 палітвязняў, вызваленых па памілаванні 16 верасня
- Палітыка
Ютуб-каналы беларускіх дзяржСМІ заблакаваныя ў Літве
- Эканоміка
Беларускую эканоміку чакае “павольнае астыванне” — BEROC
- ЭканомікаБеларускую эканоміку чакае "павольнае астыванне" — BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Латушка прысвяціў прэмію “Салідарнасць” свайму бацьку і братам і паабяцаў “давесці барацьбу да канца”
- ПалітыкаЛатушка прысвяціў прэмію "Салідарнасць" свайму бацьку і братам і паабяцаў "давесці барацьбу да канца" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
Па патрабаванні гомельскай пракуратуры песні гурта Tor Band выдаленыя з прыкладання "Яндэкс Музыка"
- Грамадства
Мінулым днём на беларускіх метэастанцыях перапісана дзевяць рэкордаў цяпла 60-гадовай даўніны
- ГрамадстваМінулым днём на беларускіх метэастанцыях перапісана дзевяць рэкордаў цяпла 60-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Латвія звярнулася да ўладаў Беларусі з нагоды знікнення свайго грамадзяніна