МЗС Германіі рэкамендаваў грамадзянам устрымацца ад паездак у Беларусь
25 лютага, BPN. Міністэрства замежных спраў Германіі рэкамендавала сваім грамадзянам устрымацца ад паездак у Беларусь.
У паведамленні знешнепалітычнага ведамства гаворыцца, што цяпер закрыты памежныя пераходы з Украінай, а таксама кантрольна-прапускны пункт Кузніца — Брузгі на беларуска-польскай мяжы. “Не выключаныя далейшыя закрыцці. Абвешчаныя дадатковыя меры кантролю на памежных пераходах у Літву, Польшчу і Латвію”, — папярэдзілі дыпламаты.
Еўрапейская рада, нагадалі ў МЗС Германіі, заклікала авіякампаніі пазбягаць паветранай прасторы Беларусі, а беларускія легкавыя аўтамабілі “больш не пускаюць у еўрапейскія краіны”.
Адзначаецца, што ў сувязі з ваеннай агрэсіяй РФ у дачыненні да Украіны дзейнічаюць абмежаванні на авіязносіны з Беларуссю — не выконваюцца некаторыя рэйсы праз трэція краіны (у першую чаргу гэта тычыцца Турцыі), якія звязвалі яе з краінамі ЕС. Частка паветранай прасторы над Беларуссю ўжо зачыненая.
У МЗС Германіі таксама нагадалі, што “ўнутрыпалітычная сітуацыя ў Беларусі застаецца напружанай пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года”.
Знешнепалітычнае ведамства сярод усяго іншага рэкамендуе немцам, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, “адмовіцца ад нашэння чырвона-белага адзення, заўсёды насіць дакументы”, а таксама ўлічваць, што “доступ у інтэрнэт можа быць заблакаваны ў любы момант”, не рабіць фатаграфіі і відэазапісы ваенных вучэнняў, аб’ектаў ці іншых месцаў, якія маюць стратэгічнае значэнне, паколькі за гэта “магчымыя суровыя пакаранні аж да арышту”.
Раней устрымацца ад наведвання Беларусі сваім грамадзянам рэкамендавалі Вялікабрытанія, Канада і ЗША.
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка