be
Arrow
Мінск 10:17

Тартускі і Талінскі ўніверсітэты здымуць абмежаванні на прыём студэнтаў з Беларусі

21 лютага, BPN. Тартускі і Талінскі ўніверсітэты (Эстонія) здымуць абмежаванні на прыём студэнтаў з Беларусі, паведамляе прэс-служба дэмлідара Святланы Ціханоўскай са спасылкай на ўпаўнаважанага яе офіса Віталя Малчанава.

На сустрэчы з Малчанавым у Тартускім універсітэце прадстаўнікі ВНУ завілі яму, што прыём студэнтаў з Беларусі адновіцца. На сустрэчы таксама абмяркоўваліся візавыя пытанні і магчымасці для беларускіх студэнтаў, якія жадалі працягваць навучанне.

Таксама абмежаванні для беларусаў здыме Талінскі ўніверсітэт.

У сакавіку 2022 года ВНУ Эстоніі прынялі рашэнне, што ў 2022/2023 навучальным годзе паступаць на вучобу не змогуць грамадзяне Расійскай Федэрацыі або Беларусі, у якіх няма віду на жыхарства ў якой-небудзь краіне Еўрасаюза або доўгатэрміновай візы, а таксама тыя, хто зараз не вучыцца ў Эстоніі.

У снежні ў прэс-службе Ціханоўскай BPN паведамілі, што беларускім студэнтам пакінулі магчымасць бесперашкодна паступаць і працягваць навучанне ва ўніверсітэтах Эстоніі. Міністр замежных спраў гэтай балтыйскай краіны Урмас Рэйнсалу ў адрасаваным офісу Ціханоўскай лісце запэўніў, што “эстонскія універсітэты не будуць прымяняць ніякіх абмежавальных умоў да прыёму беларускіх студэнтаў”. Аднак інфармацыі аб зняцці абмежаванняў з таго часу не было.

Падзяліцца: