Размяшчэнне ядзернай зброі робіць Беларусь закладніцай рашэнняў Расіі, лічыць прадстаўнік АПК Кавалеўскі
25 траўня, BPN. У выпадку выканання дамоўленнасцей па ядзернай зброі Беларусь становіцца “закладніцай рашэнняў чужой расійскай улады, якая ўжо паказала схільнасць да міжнароднай агрэсіі і непавагу да суверэнітэту Беларусі”. Такое меркаванне выказаў прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па замежных справах Валер Кавалеўскі.
Паводле слоў палітыка, падпісанне 25 траўня міністрам абароны Віктарам Хрэніным і яго расійскім калегам Сяргеем Шайгу пагаднення, якое тычыцца размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі, ёсць незаконным дзеяннем, якое “супярэчыць Канстытуцыі і волі беларускага народа аб прыняцці безʼядзернага статуса нашай краінай”.
“Гэта таксама зʼяўляецца парушэннем міжнародных абавязкаў Беларусі згодна з Будапешцкім мемарандумам і Дамовай аб нераспаўсюдзе ядзернай зброі”, — падкрэсліў ён.
Кавалеўскі лічыць, што размяшчэнне ядзернай зброі “пашырыць пастаянную расійскую вайсковую прысутнасць” у Беларусі і “створыць новыя магчымасці замежнага кантролю над сітуацыяй” у краіне. Усё гэта, упэўнены ён, пагражае беларускай незалежнасці.
“Мы працуем з міжнароднымі арганізацыямі і нацыянальнымі ўрадамі над тым, каб перадухіліць такі сцэнар і дамагчыся поўнага вываду расійскіх войскаў і абʼектаў з тэрыторыі нашай краіны”, — дадаў прадстаўнік АПК.
На сустрэчы 25 траўня ў Мінску Хрэнін і Шайгу падпісалі пагадненне, якое вызначае “парадак утрымання расійскай нестратэгічнай ядзернай зброі ў спецыяльным сховішчы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”. Расія, размяшчаючы ў Беларусі тактычную ядзерную зброю, “не перадае яе рэспубліцы, кантроль над ёй і рашэнне аб прымяненні застаецца за Масквой”, заявіў кіраўнік Мінабароны РФ.
Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская лічыць неабходным прадухіліць план Уладзіміра Пуціна па размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі, бо гэта парушае канстытуцыйны няядзерны статус Беларусі, “забяспечыць кантроль Расіі над Беларуссю на гады наперад” і “яшчэ больш паставіць пад пагрозу бяспеку Украіны і ўсёй Еўропы”.
Уладзімір Пуцін у інтэрв’ю тэлеканалу “Расія 24”, паказаным 25 сакавіка, заявіў, што да 1 ліпеня на тэрыторыі Беларусі будзе завершана будаўніцтва спецыяльнага сховішча для тактычнай ядзернай зброі. “Мы не перадаем [ядзерную зброю]. Мы ў прынцыпе робім усё, што яны [ЗША] робяць дзесяцігоддзямі. Яны маюць яе ў многіх краінах-саюзніках, рыхтуюць носьбіты і экіпажы. Тое ж самае збіраемся рабіць і мы”, — сказаў прэзідэнт РФ.
2 красавіка амбасадар Расіі ў Мінску Барыс Грызлоў заявіў, што сховішча расійскай ядзернай зброі будзе “прысунута да заходніх межаў Саюзнай дзяржавы”.
Планы РФ асудзілі краіны Захаду, прадстаўнікі беларускіх дэмсіл, насцярожана выказаўся Кітай. Еўрасаюз заявіў пра гатоўнасць увесці новыя санкцыі ў выпадку размяшчэння ў Беларусі расійскай ядзернай зброі.
16 траўня пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН Валянцін Рыбакоў падчас дэбатаў на прадмет пасады непастаяннага члена Савета бяспекі ААН на 2024–2025 гады, каментуючы пытанне пра размяшчэнне на тэрыторыі Беларусі расійскай ТЯЗ, адзначыў, што заява Расіі “перш за ўсё, гэта проста заява” і ” нічога ў практычным сэнсе не было зроблена ў гэтым плане”.
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка