Мінск 19:30

ЕАЭС, нягледзячы на санкцыі, прадэманстраваў “высокія тэмпы развіцця” — Галоўчанка

Фота: прэс-служба ўрада Казахстана

2 лютага, Позірк. Еўразійскі эканамічны саюз (ЕАЭС), нягледзячы на “незаконны ціск краін Захаду” на асобных членаў аб’яднання, “прадэманстраваў высокія тэмпы развіцця”, заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка 2 лютага на пашыраным пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў Алматы (Казахстан).

Паводле слоў чыноўніка, ВУП Беларусі ў 2023 годзе вырас на 3,9%, насуперак “прароцтвам так званых “добразычліўцаў”.

“Тавараабарот Беларусі з краінамі ЕАЭС вырас за 11 месяцаў мінулага года на 7,4% і склаў 45,7 мільярда долараў, — падкрэсліў прэм’ер-міністр. — Асноўным драйверам эканомікі стала прамысловасць, якая вырасла на 7,7%”.

ЕАЭС — арганізацыя рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі, якая мае міжнародную правасуб’ектнасць. Яе паўнапраўнымі членамі з’яўляюцца Беларусь, Казахстан і Расія (з 1 студзеня 2015 года), а таксама Арменія (з 2 студзеня 2015 года) і Кыргызстан (з 12 жніўня 2015 года).

Краіны-назіральніцы — Куба, Малдова, Узбекістан.

Пагадненне аб зоне свабоднага гандлю з ЕАЭС падпісалі В’етнам, Сербія, Сінгапур.

Падзяліцца: