Урад надаў ААЦ паўнамоцтвы самастойна адключаць сувязь
10 лютага, Позірк. Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце (ААЦ) мае паўнамоцтвы самастойна адключаць тэлекамунікацыі, вынікае з пастановы Савета міністраў № 88 ад 6 лютага.
Гэты дакумент сярод іншага ўдакладняе парадак “прыярытэтнага выкарыстання, прыпынення або абмежавання выкарыстання сетак і сродкаў электрасувязі пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый, увядзенні надзвычайнага або ваеннага становішча”.
Цяпер ААЦ лічыцца адным з прыярытэтных карыстальнікаў сетак і сродкаў электрасувязі ў выпадку надзвычайных сітуацый. Аналагічны статус ужо маюць міністэрствы — абароны, унутраных спраў, па надзвычайных сітуацыях, а таксама камітэты — пагранічны, мытны, дзяржаўнай бяспекі.
Статус прыярытэтнага карыстальніка азначае, што пры ўвядзенні надзвычайнага становішча аператары электрасувязі даюць доступ да сваіх сетак і сродкаў у першую чаргу “органам унутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі, дзяржаўнай аховы, унутраным войскам, органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях”, а цяпер і ААЦ. Аператары абавязаныя аказваць ім “іншае садзейнічанне ў парадку і на ўмовах, якія вызначаюцца ў акце аб увядзенні надзвычайнага становішча”.
Раней “рашэнні аб прыпыненні або абмежаванні выкарыстання сеткі электрасувязі агульнага карыстання” прымала толькі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі “на падставе звароту прыярытэтных карыстальнікаў”. Цяпер такія рашэнні можа прымаць і ААЦ, прычым не чакаючы зваротаў прыярытэтных карыстальнікаў.
Згодна з законам “Аб электрасувязі”, пад электрасувяззю разумеецца “від сувязі, які ўяўляе сабой любыя выпраменьванні, перадачу або прыём знакаў, сігналаў, галасавой інфармацыі, пісьмовага тэксту, малюнкаў, гукаў або іншых паведамленняў па радыёсістэме, правадной, аптычнай і іншым электрамагнітным сістэмам”.
Сеткай электрасувязі агульнага карыстання называецца “комплекс сетак ва ўзаемадзеянні <…>, прызначаны для аказання паслуг электрасувязі ўсім карыстальнікам <…>, у тым ліку па распаўсюду праграм тэлевізійнага вяшчання і радыёвяшчання”. Адзначана, што гэтая сетка “мае далучэнне да сетак электрасувязі замежных дзяржаў”.
Пад абмежаваннем “функцыянавання сетак электрасувязі і сродкаў, якія ў іх уваходзяць”, у законе маецца на ўвазе “скарачэнне часу і (або) аб’ёмаў” іх выкарыстання, “змяненне рэжымаў працы сродкаў электрасувязі, аб’ёмаў паслуг <…>, у тым ліку забеспячэння доступу да інтэрнэт-рэсурсаў”.
Створаны ў 2008 годзе Аператыўна-аналітычны цэнтр — орган, які адказвае за абарону ахоўнай інфармацыі, дзяржаўных сакрэтаў ад уцечкі па тэхнічных каналах, — фактычна з’яўляецца сілавой структурай, якая наглядае за лічбавай прасторай. ААЦ датычны да блакавання інтэрнэту падчас масавых пратэстаў у 2020 годзе, у тым ліку на падставе яго рашэння блакаваліся рэсурсы незалежных СМІ. Мае тэхнічныя магчымасці сачыць за грамадзянамі ў інтэрнэце, кантраляваць тэлефонныя перамовы ды інш.
- Грамадства
У Гомельскай вобласці гараць тарфянікі — мясцовыя ўлады супакойваюць, Літва рэкамендуе сваім жыхарам засцерагчыся
- Грамадства
Максімальны ўзровень пажарнай небяспекі па паўднёвым усходзе Беларусі абвешчаны на 10 верасня
- Грамадства, Палітыка
Частка расійскіх беспілотнікаў уначы 7 верасня паляцела ў бок Беларусі — УСУ (дапоўнена)
- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы Беларусі і Літвы актыўнасць нелегалаў на пачатку верасня ў 7 разоў вышэйшая за пачатак жніўняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
Лябедзька абмеркаваў з кіраўніком групы "За дэмакратычную Беларусь" у Сейме Латвіі забарону на аўто з беларускімі нумарамі
- Грамадства
У Гомельскай і Магілёўскай абласцях на 7–9 верасня абвешчана надзвычайная пажарная небяспека
- Грамадства, Палітыка
Частка расійскіх беспілотнікаў уначы 7 верасня паляцела ў бок Беларусі — УСУ
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 6 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
Лукашэнка анансаваў сустрэчу з прэзідэнтам Бразіліі на кастрычніцкім саміце БРІКС у Расіі
- Палітыка
Ціханоўская заклікала неадкладна вызваліць арыштаванага ў Беларусі грамадзяніна Японіі Наканісі
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы ЕС з Беларуссю ўзрасла на 35% у параўнанні з пачаткам жніўняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Аналітык: Віктарын — ідэальны чалавек для пошуку кампрамісаў паміж Беларуссю і ЕС
- ЭканомікаПаводле метадалогіі МАП узровень беспрацоўя ў Беларусі вышэйшы, чым у РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАналітык: Віктарын — ідэальны чалавек для пошуку кампрамісаў паміж Беларуссю і ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
"Умацаванне моцы" танкавых падраздзяленняў будзе працягнутае — Хрэнін
- Грамадства
У першым паўгоддзі Літва затрымала кантрабандных цыгарэт амаль на 10 млн еўра — 16% на мяжы з Беларуссю
- Палітыка
Нямецкі дыпламат Андрэа Віктарын вярнулася на працу ў Мінск
- Грамадства, Палітыка
МЗС Беларусі заявіў пратэст амбасадару Японіі ў сувязі са "шпіёнскай дзейнасцю" грамадзяніна краіны
- Грамадства, Палітыка
Праваабаронцы прызналі былымі палітвязнямі яшчэ 19 чалавек
- Палітыка
Беларусь і Азербайджан рыхтуюцца правесці ў бліжэйшы час шэраг сумесных мерапрыемстваў
- Грамадства
Беларускія пагранічнікі затрымалі замежніка, які спрабаваў з'ехаць у Літву па чужым пашпарце
- Палітыка
Мінабароны акрэдытавала вайсковага аташэ Саудаўскай Аравіі, абмеркаваная супраца
- Грамадства, Палітыка
Група ўкраінскіх цывільных ледзь не падарвалася на мінах, прабіраючыся ў Беларусь
- Эканоміка
Долар, еўра і юань падаражэлі на апошніх біржавых таргах тыдня
- Грамадства, Эканоміка
Новы будынак гістарычнага музея збіраюцца пабудаваць на месцы былога парка “Дрымлэнд” у Мінску (дапоўнена)
- Палітыка
Ціханоўская падзякавала за падтрымку кіраўніку МЗС Швецыі Більстрому, які сыходзіць з пасады
- Грамадства, Эканоміка
Новы будынак гістарычнага музея збіраюцца пабудаваць на месцы былога парка "Дрымлэнд" у Мінску
- ЭканомікаСтрахавыя арганізацыі Беларусі за сем месяцаў сабралі на 16,4% больш унёскаў, чым за аналагічны перыяд 2023 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
За тыдзень у Беларусь уехала больш за 2,5 тыс. украінскіх грамадзян
- Грамадства, Палітыка
Акруговы суд Варшавы завочна арыштаваў траіх беларусаў за ўгон самалёта Ryanair — Gazeta Wyborcza