Лукашэнка анансаваў сустрэчу з прэзідэнтам Бразіліі на кастрычніцкім саміце БРІКС у Расіі

7 верасня, Позірк. “Прыхільная да ідэй мірнага ўрэгулявання любых канфліктаў” Беларусь “высока цэніць ініцыятывы Бразіліі, што імкнецца садзейнічаць пабудове больш справядлівага і збалансаванага светапарадку”, заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы народ і прэзідэнта краіны Луіса Інасіу Лулу да Сілву з Днём незалежнасці.
“Упэўнены, старшынства ў “Групе дваццаці” (“Вялікая дваццатка”, G20. — “Позірк“.) дазволіць вашай краіне ўмацаваць свой міжнародны аўтарытэт, дасягнуць практычных вынікаў у адстойванні нацыянальных інтарэсаў, а таксама зрабіць пасільны ўнёсак у падтрымку ўстойлівага развіцця, пераасэнсаванне сістэмы глабальнага кіравання”, — прыводзіць тэкст паслання прэс-служба віншавальніка.
Лукашэнка таксама заявіў пра “вялікую важнасць фармату БРІКС” для забеспячэння “адказнага і канструктыўнага сусветнага партнёрства”.
“Перакананы, што наша з вамі асабістая сустрэча на палях саміту кіраўнікоў аб’яднання, які адбудзецца ў кастрычніку гэтага года ў Казані (пройдзе 22–24 кастрычніка ў сталіцы Татарстана, РФ. — “Позірк“.), дасць магчымасць значна пашырыць узаемавыгаднае супрацоўніцтва і сінхранізаваць сумесную працу, у тым ліку на глабальных інтэграцыйных пляцоўках”, — дадаў ён.
Бразілія — адзін з асноўных імпарцёраў беларускіх калійных угнаенняў. Праз уведзеныя супраць рэжыму Лукашэнкі заходнія санкцыі пастаўкі гэтай прадукцыі ўскладніліся. Летась у траўні намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка заявіў, што шэраг краін Еўрасаюза ў інтарэсах Бразіліі выступае за скасаванне абмежавальных мер у дачыненні да беларускага калію, аднак санкцыі дагэтуль дзейнічаюць.
Улетку 2006 года Бразілія, Расія, Індыя і Кітай пачалі працэс фармавання БРІК — садружнасці дзяржаў, заснаванай на прынцыпах эканамічнай супрацы. Першы саміт БРІК, які азнаменаваў стварэнне аб’яднання, адбыўся ў чэрвені 2009 года.
У 2011-м садружнасць БРІК была перайменавана ў БРІКС, паколькі да яе далучылася Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка (Republic of South Africa).
Ад пачатку 2024 года арганізацыя ператварылася ў БРІКС+ (часта “+” у назве апускаюць), паколькі да яе афіцыйна далучыліся Іран, Саудаўская Аравія, Егіпет, Эфіопія і ААЭ. Аргенціна, якая атрымала афіцыйнае запрашэнне, адмовілася ад уступлення пасля прыходу да ўлады ў снежні 2023 года прэзідэнта Хаўера Мілея.
Беларусь падала заяўку на ўступленне ў арганізацыю летась.
У 2020-х заяўкі на ўступленне ў БРІКС падалі Алжыр, Бангладэш, Бахрэйн, Інданезія. Цікавасць да патэнцыйнага далучэння праявілі Ангола, Афганістан, Венесуэла, Габон, Гвінея-Бісаў, Гандурас, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Зімбабвэ, Казахстан, Каморы, Куба, Мексіка, Нігерыя, Нікарагуа, Пакістан, Сенегал, Сірыя, Судан, Тайланд, Туніс, Турцыя, Уганда і Уругвай.
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЛатушка: Застаецца толькі здагадвацца, наколькі перакручанае разуменне гуманнасці ў прадстаўніка беларускага рэжыму ў ААНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ГрамадстваУ аварыях, што адбыліся ў 2024 годзе з віны нецвярозых кіроўцаў, загінула на 5% больш чалавек, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць эканамічных злачынстваў за год вырасла амаль на 20% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 24 сакавіка — 27 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў у Беларусі зменшылася пагалоўе ўсіх асноўных відаў сельскагаспадарчых жывёл (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБанкам, што працуюць у Беларусі, могуць дазволіць выпускаць уласныя токеныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаНацбанк разлічвае на пашырэнне банкаўскай карэспандэнцкай сеткі ў "дружалюбных і нейтральных краінах"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі не павінны высоўваць залішнія патрабаванні пры крэдытаванні прадпрыемстваў — Галоўчанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваПрактычныя наступствы беларуска-расійскага пагаднення аб узаемным прызнанні віз туріндустрыяй не зусім усвядомленыя — дырэктар Нацагенцтва па турызмеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе доля аднаўляльных крыніц энергіі ў энергабалансе Беларусі склала 7,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНа турвыставу ў Мінску заявіліся Палестына, Крым, Курская і Белгарадская вобласці РФ, дзе ідуць баявыя дзеянніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка