Каля БелАЭС пройдуць комплексныя вучэнні МНС
5 кастрычніка, Позірк. Аб правядзенні з 12 па 16 кастрычніка на тэрыторыі Астравецкага раёна і ўсёй Гродзенскай вобласці комплексных вучэнняў паведаміў Астравецкі райаддзел па надзвычайных сітуацыях.
У мерапрыемствах будуць браць удзел органы кіравання, сіл і сродкаў гродзенскай тэрытарыяльнай падсістэмы дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны.
“У гэтыя дні могуць быць уключаныя электрасірэны і комплексы маўленчага апавяшчэння ў месцах масавага збору людзей”, — гаворыцца ў рэлізе.
Жыхароў раёна просяць “не панікаваць і не рабіць ніякіх дзеянняў”.
Аб чарговых праверках сістэмы апавяшчэння насельніцтва ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях паведамлялі ў верасні рэгіянальныя ўпраўленні МНС.
У Брэсцкай вобласці тэставанне праходзіла 22 верасня, на тэрыторыі Гомельскай — праз два дні.
Брэсцкая вобласць, якая мяжуе з Украінай і Польшчай, сёлета застаецца лідарам па колькасці праверак сістэмы апавяшчэння. Там трывожны сігнал правяралі 13 і 27 студзеня, 10 і 24 лютага, 10 і 24 сакавіка, 14 і 28 красавіка, 12 і 26 траўня, 9 чэрвеня, 14 і 28 ліпеня, 11 і 25 жніўня, 9 верасня.
У памежнай з Расіяй і Украінай Гомельскай вобласці праверкі праводзяцца штомесяц (22 студзеня, 26 лютага, 19 сакавіка, 16 красавіка, 28 траўня, 18 чэрвеня, 16 ліпеня і 20 жніўня).
Збудаванне БелАЭС паблізу Астраўца завяршылася восенню 2023 года. Станцыя пабудаваная паводле расійскага праекта, генеральным падрадчыкам выступіў “Расатам”. Першы энергаблок АЭС сілкуе энергасістэму Беларусі з 3 лістапада 2020 года, другі — з 13 траўня 2023-га. У прамысловую эксплуатацыю яны ўведзеныя ў чэрвені 2021-га і лістападзе 2023-га адпаведна.
Адпрацаванае паліва БелАЭС плануецца перапрацоўваць у Расеі — з вяртаннем у Беларусь асобных фракцый.
Праект станцыі з самага пачатку публічнай рэалізацыі крытыкаваўся Вільнюсам.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа 40 тыдняў на патрабаванне ўладаў Польшчы краіну пакінула больш за 800 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка



