Чарговае затрыманне з БПЛА ў памежжы — у Астравецкім раёне
6 кастрычніка, Позірк. Супрацоўнікі Смаргонскай памежнай групы знайшлі “парушальніка з беспілотнікам“ у Астравецкім раёне (Гродзенская вобласць).
Як паведамляе прэс-служба Дзяржпагранкамітэта, мужчына затрыманы 1 кастрычніка ў лясным масіве “ў рамках аператыўных мерапрыемстваў”. Пры ім быў знойдзены беспілотны лятальны апарат і камплектуючыя да яго.
Акрамя таго, падчас ператрусу па месцы жыхарства знойдзены аўтамабіль Volkswagen, метэазонды і радыёстанцыі. Усе знойдзеныя прадметы канфіскацыі і накіраваны на экспертызу.
У дачыненні да затрыманага распачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне памежнага рэжыму (ч. 1 арт. 24.19 КаАП) і незаконныя дзеянні ў дачыненні да грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў (ч. 1 арт. 18.38). Яму пагражае штраф у памеры да 100 базавых велічыняў (на сёння 4,5 тыс. рублёў) з канфіскацыяй БПЛА.
Гэта не першы выпадак выяўлення беспілотнікаў у прыгранічных раёнах Беларусі ў апошні час.
Аб затрыманні паблізу беларуска-літоўскай мяжы мужчыны з самаробным дронам ДПК паведамляў 2 кастрычніка. Інцыдэнт таксама здарыўся напярэдадні. Інфармацыю памежнікі Лідскага атрада атрымалі “ад мясцовага насельніцтва”.
6 верасня паведамлялася аб двух БПЛА, пускавой устаноўцы, матацыкле і аўтамабілі, знойдзеных у прыграніччы.
Дроны і аэрастаты таксама выкарыстоўваюць для незаконнай дастаўкі грузаў праз мяжу ў краіны Еўрасаюза. У прыватнасці, з іх дапамогай кантрабандысты перавозяць цыгарэты.
25 верасня 2023 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 297 “Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў”, які ўвёў забарону для фізічных асоб на ўвоз, захоўванне, абарот, эксплуатацыю і выраб грамадзянскіх БПЛА на тэрыторыі краіны. Дакумент набыў моц 1 красавіка 2024 года.
Ён прадугледжвае, што ўвоз на тэрыторыю Беларусі, захоўванне, абарот, эксплуатацыя і выраб БПЛА дазволены толькі арганізацыям і індывідуальным прадпрымальнікам “у мэтах іх прадпрымальніцкай і прафесійнай дзейнасці з захаваннем патрабаванняў, устаноўленых гэтым указам”.
Арт. 18.38 КаАП уведзена законам ад 20 кастрычніка 2025-га № 101-З “Аб змяненні законаў па пытаннях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці” і набыла моц 2 лістапада мінулага года.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваПаводле прагнозаў цэнтра эпідэміялогіі, уздым захворвання на ВРВІ, у тым ліку на грып, у Беларусі чакаецца ў студзені — пачатку лютага 2027 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа 40 тыдняў на патрабаванне ўладаў Польшчы краіну пакінула больш за 800 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства

