Лукашэнка чакае “паломніцтва беларусаў у Маскву” пасля будаўніцтва хуткаснай чыгункі
6 кастрычніка, Позірк. Аляксандр Лукашэнка, як паведамляе яго прэс-служба, закрануў тэму будаўніцтва чыгуначнай высакахуткаснай магістралі паміж Масквой і Мінскам 5 кастрычніка на сустрэчы з кіраўніком расійскага “Банка ПСБ” Пятром Фрадковым.
“Я вельмі станоўча ўспрыняў нядаўняе прынятае ў Расіі рашэнне аб будаўніцтве [магістралі], — сказаў ён. — Гэта вельмі цікава для нашых людзей. Я ўжо гэта называю паломніцтвам нейкім беларусаў у Маскву. Асабліва моладзі”.
Мемарандум аб супрацоўніцтве па будаўніцтве гэтай ВСМ падпісалі 1 кастрычніка ў Мінску міністр транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Ляхновіч і міністр транспарту Расіі Андрэй Нікіцін.
Чакаецца, што магістраль будзе мець працягласць каля 700 км. Па папярэдніх ацэнках Мінтранса РФ, цягнік зможа пераадольваць адлегласць паміж сталіцамі прыкладна за тры гадзіны з невялікім замест цяперашніх васьмі.
Прагназуемы пасажырапаток ацэньваецца расійскім бокам да 5,8 млн чалавек у год.
“Банк ПСБ” (раней — “Прамсувязьбанк”) уваходзіць у пералік сістэмна значных крэдытных арганізацый, а таксама ў першую пяцёрку найбуйнейшых банкаў краіны па аб’ёме актываў.
У лютым 2018 года Дзяржаўная дума РФ прыняла папраўкі ў заканадаўства аб пераходзе гэтай фінансава-крэдытнай установы ў статус абароннага банка.
У снежні 2019-га Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб надзяленні “Банка ПСБ” паўнамоцтвамі апорнага банка па абслугоўванні абаронна-прамысловага комплексу.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную з пачатку жніўня актыўнасць мігрантаў — аналіз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь апусцілася з першага на трэцяе месца ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаКДБ скасоўвае пастанову аб выездзе грамадзян, якія знаходзяцца на прафулікуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3–5 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
