Мінск 09:13

У Бярэзінскім раёне мужчына вырошчваў марыхуану на прысядзібным участку, ён затрыманы па крымінальнай справе

6 кастрычніка, Позірк. У Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці “спынена незаконнае вырошчванне раслін з утрыманнем наркотыкаў”, паведамляе тэлеграм-канал абласной міліцыі.

Затрыманы 44-гадовы мясцовы жыхар. Паводле даных сілавікоў, мужчына вырошчваў марыхуану на прысядзібным участку: “У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і ператрусу, які адбыўся за імі, супрацоўнікі наркакантролю і крымінальнага вышуку выявілі і канфіскавалі тры кусты расліны”.

Затрыманы патлумачыў, што выкарыстоўваў наркотык для асабістага спажывання.

Распачата крымінальная справа паводле арт. 329 КК (незаконнае вырошчванне раслін або грыбоў, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы), “працягваецца ўстанаўленне абставін злачынства”.

Падзяліцца: