Мінск 23:17

Сваякі беларусаў, якія легальна жывуць у Чэхіі, змогуць падавацца на кароткатэрміновыя візы — прэс-служба Ціханоўскай

Фота: Radek Kozak / unsplash.com

5 кастрычніка, Позірк. Урад Чэхіі ўхваліў змены, якія дазволяць блізкім сваякам беларусаў, што легальна жывуць у краіне, падавацца на кароткатэрміновыя візы, паведаміла прэс-служба Святланы Ціханоўскай.

Пытанне змякчэння візавых абмежаванняў для беларускіх сем’яў неаднаразова ўздымалася на сустрэчах палітыка з чэшскімі ўладамі, адзначаецца ў рэлізе.

Пасля ўступлення зменаў у сілу магчымасць падавацца на кароткатэрміновыя візы атрымаюць блізкія сваякі грамадзян Чэхіі і грамадзян Беларусі, якія легальна жывуць у краіне на падставе ВНЖ або ПМЖ. Гаворка ідзе пра бацькоў, бабуль і дзядуль, дзяцей і ўнукаў.

“Гэта надзвычай важны крок і выразны сігнал даверу да беларускай дэмакратычнай супольнасці. Сотням сем’яў, раз’яднаных рэпрэсіямі рэжыму Лукашэнкі, гэта вяртае надзею і магчымасць рэальна сустрэцца з блізкімі”, — адзначыла дырэктар Офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі Крысціна Шыянок.

Офіс будзе “дадаткова высвятляць, ці распаўсюджваецца ўхваленая <…> пастанова таксама на сваякоў тых, хто мае ў [краіне] міжнародную абарону”.

Гл. таксама:

Чэхія анансавала спрашчэнне выдачы віз сваякам беларусаў, якія пражываюць у краіне — прэс-служба Ціханоўскай

Праект рашэння аб візах у Чэхію для сваякоў беларусаў можа быць прыняты да канца верасня

Падзяліцца: