Беларускія пагранічнікі затрымалі замежніка, які спрабаваў з’ехаць у Літву па чужым пашпарце
6 верасня, Позірк. Грамадзянін Пакістана паспрабаваў з’ехаць у Літву па чужым пашпарце, але быў затрыманы ў пункце пропуску Каменны Лог пры афармленні пасажыраў аўтобуса, што рухаўся з Мінска ў Вільнюс, вынікае з інфармацыі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Гэта адбылося яшчэ 14 жніўня, аднак ведамства паведаміла пра выпадак толькі 6 верасня.
Затрыманы заявіў, што па ўласных дакументах трапіць у Еўропу не мог, таму пазычыў пашпарт у сябра — грамадзяніна Італіі, які знаходзіўся на тэрыторыі Беларусі. Пасля перасячэння мяжы пакістанец планаваў адправіць дакумент уладальніку поштай.
Цяпер мужчына знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Смаргонскай памежнай групы. Італьянскі грамадзянін, які перадаў свой дакумент, таксама прыцягнуты да адказнасці за “саўдзел у парушэнні мяжы”.
Дзяржпагранкамітэт нагадаў, што за спробу незаконнага перасячэння мяжы прадугледжаны штраф да 100 базавых велічынь (4.000 рублёў) і дэпартацыя. Выкарыстанне падробленага дакумента з’яўляецца падставай для крымінальнага пераследу, такія дзеянні караюцца абмежаваннем волі на тэрмін да 2 гадоў.
Беларускія пагранічнікі перыядычна паведамляюць пра затрыманне замежных грамадзян пры спробе перасячы мяжу па падробленых або чужых дакументах.
26 жніўня быў затрыманы грамадзянін Самалі з “часткова падробленым пашпартам” у пункце пропуску Каменны Лог. Ён спрабаваў выехаць у Літву на аўтобусе, які рухаўся па маршруце Гомель — Вільнюс. Мужчына паказаў на мяжы пашпарт самалійскага грамадзяніна, у якім была заменена старонка з персанальнымі звесткамі. У ЕС ён накіроўваўся “ў пошуках лепшых умоў жыцця”.
19 ліпеня ў нацыянальным аэрапорце Мінск пры афармленні на рэйс у Дубай быў затрыманы грамадзянін Ірана з часткова падробленым пашпартам. Мужчыну змясцілі ў ІЧУ для высвятлення асобы.
26 ліпеня ў Каменным Логу пры афармленні на выезд з Беларусі рэйсавага аўтобуса Мінск — Вільнюс быў затрыманы мужчына, які паказаў пашпарт грамадзяніна Украіны з замененай старонкай з персанальнымі звесткамі. Мужчына меў намер трапіць у Германію да сваіх сыноў, якія зрабілі і выслалі па пошце падроблены ўкраінскі дакумент.


- ЭканомікаУ васьмі банках новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі амаль 4 тыс. аптэк, каля паловы — дзяржаўныяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі за восем месяцаў вырасла ў 1,8 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБольшасць моладзі, імаверна, не ведае пра існаванне смяротнага пакарання ў Беларусі — прадстаўнік РАДАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДля рэжыму Лукашэнкі смяротнае пакаранне ніколі не было пытаннем права, яно было прадметам палітычнага гандлю — юрыстМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першыя гады незалежнасці Беларусі сфера выкарыстання смяротнага пакарання звужалася, але ўсё змянілася пасля 2020 года — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

