У мінскім аэрапорце затрымалі замежніка з падробленым пашпартам

22 ліпеня, Позірк. Грамадзяніна Ірана з часткова падробленым пашпартам затрымалі 19 ліпеня ў нацыянальным аэрапорце Мінск пры афармленні на рэйс у Дубай, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, падчас спецыяльнай праверкі было выяўлена, што ў дакуменце заменена фатаграфія ўладальніка.
За спробу незаконнага перасячэння мяжы мужчыну пагражае штраф да 100 базавых велічыняў (4.000 рублёў). За выкарыстанне падробленых дакументаў прадугледжана крымінальная адказнасць — абмежаванне волі на тэрмін да 2 гадоў.
Замежрніка змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання ГУУС Мінгарвыканкама да высвятлення асобы.
Летась у мінскім аэрапорце затрымалі больш за 30 парушальнікаў заканадаўства, якое рэгламентуе правілы перасячэння мяжы.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ першай палове 2025 года краіны ЕС зафіксавалі ў 1,6 раза больш спробаў пераходу нелегалаў з Беларусі, чым у другой палове 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства