Палітвязень Сцяпан Латыпаў захварэў на цынгу
14 лютага, Позірк. У 43-гадовага палітвязня Сцяпана Латыпава пачалася цынга, паведаміла “Позірку“ крыніца, знаёмая з сітуацыяй.
Паводле яе слоў, палітвязень скардзіцца, што яму не аказваюць медыцынскую дапамогу, не перадаюць лекі.
Цынга — захворванне, звязанае з недахопам вітаміна С. Пры адсутнасці вітаміна можа развіцца за чатыры тыдні, пры недахопе — за чатыры месяцы. На фоне зніжэння імунітэту характарызуецца ломкасцю сасудаў, крывацечнасцю дзёсен, выпадзеннем зубоў, болем у канечнасцях.
Суд Івацэвіцкага раёна (Брэсцкая вобласць) 15 верасня 2022 года перавёў Латыпава на турэмны рэжым адбыцця пакарання на 2 гады. Адміністрацыя івацэвіцкай калоніі патрабавала трохгадовага тэрміну. У канцы таго ж месяца палітвязня этапавалі ў магілёўскую турму №4.
16 жніўня 2021 года Латыпава прыаварылі да 8,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму і аштрафавалі на 300 базавых велічынь (8.700 рублёў).
Палітвязня абвінавацілі ў стварэнні дваровага тэлеграм-чата, майстэрні па вырабе пратэстнай сімволікі, супраціве супрацоўнікам міліцыі пры затрыманні 15 верасня 2020 года. Акрамя таго, як дырэктара кампаніі “Беларба” яго прызналі вінаватым у тым, што ён уводзіў у зман кліентаў пры аказанні паслуг па хімічнай абароне раслін.
Яму інкрымінавалі ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), ч. 2 арт. 363 (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак), ч. 4 арт. 209 (махлярства ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса.
Палітвязень віну не прызнаў. Падчас аднаго з судовых пасяджэнняў ён на знак пратэсту ўваткнуў сабе ў горла шарыкавую ручку. Яму была зробленая аперацыя.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка