Палітвязень Сцяпан Латыпаў захварэў на цынгу
14 лютага, Позірк. У 43-гадовага палітвязня Сцяпана Латыпава пачалася цынга, паведаміла “Позірку“ крыніца, знаёмая з сітуацыяй.
Паводле яе слоў, палітвязень скардзіцца, што яму не аказваюць медыцынскую дапамогу, не перадаюць лекі.
Цынга — захворванне, звязанае з недахопам вітаміна С. Пры адсутнасці вітаміна можа развіцца за чатыры тыдні, пры недахопе — за чатыры месяцы. На фоне зніжэння імунітэту характарызуецца ломкасцю сасудаў, крывацечнасцю дзёсен, выпадзеннем зубоў, болем у канечнасцях.
Суд Івацэвіцкага раёна (Брэсцкая вобласць) 15 верасня 2022 года перавёў Латыпава на турэмны рэжым адбыцця пакарання на 2 гады. Адміністрацыя івацэвіцкай калоніі патрабавала трохгадовага тэрміну. У канцы таго ж месяца палітвязня этапавалі ў магілёўскую турму №4.
16 жніўня 2021 года Латыпава прыаварылі да 8,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму і аштрафавалі на 300 базавых велічынь (8.700 рублёў).
Палітвязня абвінавацілі ў стварэнні дваровага тэлеграм-чата, майстэрні па вырабе пратэстнай сімволікі, супраціве супрацоўнікам міліцыі пры затрыманні 15 верасня 2020 года. Акрамя таго, як дырэктара кампаніі “Беларба” яго прызналі вінаватым у тым, што ён уводзіў у зман кліентаў пры аказанні паслуг па хімічнай абароне раслін.
Яму інкрымінавалі ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), ч. 2 арт. 363 (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак), ч. 4 арт. 209 (махлярства ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса.
Палітвязень віну не прызнаў. Падчас аднаго з судовых пасяджэнняў ён на знак пратэсту ўваткнуў сабе ў горла шарыкавую ручку. Яму была зробленая аперацыя.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатушка: Я не пагаджуся з думкай, што рэжым хоча наладзіць адносіны з ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПрацэс па справе эксперта Паротнікава пачнецца 16 кастрычніка ў закрытым рэжымеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская аб памілаванні палітвязняў: Падазраваць рэжым у гуманізме я б не сталаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў верасні вырас на 0,9%, з пачатку года — на 0,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗаконапраект аб спажывецкім крэдытаванні дапускае адтэрміноўку выплат у "цяжкай жыццёвай сітуацыі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства