Мінск 05:49

Разведка Лукашэнкі актывізавала дзейнасць супраць беларускай апазіцыі за мяжой — спецслужбы Літвы

7 сакавіка, Позірк. Улады ў Мінску ўспрымаюць заходнюю падтрымку беларускай дэмакратычнай апазіцыі і добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны, як “галоўныя пагрозы сваёй бяспецы”, гаворыцца ў супольным гадавым дакладзе Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі (ДДБ) і другога дэпартамента аператыўных службаў (ДДАС) Міністэрства абароны Літвы.

“Каб супрацьстаяць гэтым пагрозам і абараніць кіруючы рэжым [Лукашэнкі], беларускія спецслужбы пашырылі разведвальныя аперацыі за мяжой і ўзмацнілі ўнутраную контрвыведку”, — адзначаецца ў дакуменце.

Асноўную ўвагу, на думку аўтараў дакладу, спецслужбы Беларусі засяродзілі на апазіцыі, якая знаходзіцца ў Літве, у выніку чаго гэта балтыйская дзяржава “стала адной з галоўных мішэняў”.

“Беларускія разведвальныя службы нядаўна пачалі ўстанаўліваць і аднаўляць кантакты з сябрамі беларускай дыяспары і вербаваць новых агентаў, выкарыстоўваючы сучасныя метады выдаленай сувязі”, — падкрэсліваецца ў дакуменце. Удакладняецца, што некаторыя прадстаўнікі беларускай дыяспары “прапагандуюць радыкальныя палітычныя ідэалогіі, такія як літвінізм”.

“Літвінізм адмаўляе балтыйскае паходжанне герцагаў Вялікага Княства Літоўскага і ставіць пад сумнеў правы Літоўскай Рэспублікі на Віленскі рэгіён. Некаторыя прыхільнікі літвінізму, якія пражываюць у Літве, актыўна прасоўваюць свае ідэалагічныя погляды ў сацсетках, што негатыўна адбіваецца на інтэграцыі беларусаў у грамадства і можа прывесці да росту міжэтнічнай напружанасці”, — заяўляецца ў дакладзе.

Сцвярджаецца, што, паводле наяўнай інфармацыі, беларуская разведка інтэнсіўна выкарыстоўвае допыты людзей, якія выязджаюць з Літвы ў Беларусь, і збірае інфармацыю для сваёй дзейнасці супраць балтыйскай краіны.

Вельмі верагодна, што беларускія разведвальныя службы працягнуць “пераследаваць Літву”, яе грамадзян у Беларусі ў найбліжэйшай перспектыве, падкрэсліваюць аўтары дакумента.

“У 2023 годзе Беларусь набыла ў РФ значную колькасць сучаснай баявой тэхнікі, — адзначаю спецслужбы Літвы. — Расце баявая і мабілізацыйная гатоўнасць беларускіх узброеных сіл, а таксама значная дапамога, якая аказваецца Беларусі Расіяй у выглядзе ваеннай тэхнікі, павышаюць ваенны патэнцыял краіны”.

Масква, на думку складальнікаў дакладу, дазваляе Мінску дэманстраваць свой суверэнітэт у пытаннях вайсковай бяспекі, але “праводзіць сваю вайсковую палітыку ў Беларусі”.

“Падтрымліваючы інтарэсы Расіі ў галіне вайсковай бяспекі, Лукашэнка імкнецца стварыць імідж асобы, якая прымае рашэнні нароўні з Крамлём. Аднак вельмі верагодна, што эквівалентнасць Мінска часта з’яўляецца толькі ўяўнай. Публічныя камунікацыі Беларусі часта разыходзяцца з рэальнымі крокамі Расіі”, — рэзюмуецца ў дакладзе.

Літва заявіла пра пераслед супрацоўнікаў сваёй амбасады беларускімі спецслужбамі

7 сакавіка, Позірк. Беларускія спецслужбы "пачалі пераследаваць супрацоўнікаў дыпламатычнай місіі Літвы", гаворыцца ў сумесным гадавым дакладзе Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі (ДДБ) і Другога дэпартамента аператыўных службаў (ДДАС) Міністэрства абароны гэтай балтыйскай дзяржавы. У дакуменце адзначаецца, што спецслужбы "назіраюць" за літоўскімі дыпламатамі, …
Падзяліцца: