Мінск 01:50

Запазычанасць сектараў эканомікі па банкаўскіх крэдытах павялічылася за год на 18%

Крыніца: "Позірк"

1 красавіка, Позірк. Запазычанасць сектараў эканомікі па банкаўскіх крэдытах за 12 месяцаў вырасла на 11 млрд 460,1 млн рублёў (+18,3%) і на 1 сакавіка 2024 года склала 73 млрд 969 млн рублёў (тут і далей у эквіваленце), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз звестак Нацыянальнага банка.

Пазыковая нагрузка дзяржаўных прадпрыемстваў (у тым ліку камерцыйнай формы) павялічылася за год да 24 млрд 79,1 млн рублёў (+13,7%; +2 млрд 901,9 млн); прыватнага сектара — да 25 млрд 591,1 млн (+17,4%; +25 млрд 591,1 млн), нябанкаўскіх фінансавых арганізацый — да 3 млрд 319,6 млн (+37,8%; +911,2 млн), фізічных асоб — да 20 млрд 979,2 млн (+22,5%; +3 млрд 856,8 млн).

Сумарная пратэрмінаваная запазычанасць вырасла да 315,6 млн (+83,1%; +143,2 млн), у тым ліку дзяржаўных камерцыйных прадпрыемстваў — да 40,8 млн (+31,2%; +9,7 млн), прыватнага сектара — да 240,7 (рост у 2,3 разы; +136,7 млн); нябанкаўскія фінарганізацыі пратэрмінаванай запазычанасці на справаздачную дату не мелі; пратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб паменшылася да 34 млн рублёў (-7,9%; -2,9 млн).

Стаўка рэфінансавання 28 чэрвеня 2023 года была зніжаная з 9,75% да 9,5% гадавых. Да гэтага летась яна зніжалася 23 студзеня — з 12 да 11,5%, 1 сакавіка — да 11%, 3 красавіка — да 10,5%, 2 траўня — да 10%, 31 траўня — да 9,75%.

Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 0,01% (з 3,1775 да 3,1771 рубля) — гэта быў шосты паказчык на тэрыторыі былога СССР; у лютым — вырас на 1,95% (да 3,2391) — другое месца пасля Расіі (+2,89%), за два месяцы — на 1,94% (шостае месца); у сакавіку — вырас на 0,33% (да 3,2498) — пятае месца, за тры месяцы — на 2,28% (трэцяе).

Падзяліцца: