Замежным партнёрам даводзіцца тлумачыць, што беларускія незалежныя СМІ не могуць зарабляць самастойна — Вячорка
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 6 траўня 2024 года
5 траўня, Позірк. У Офісе Святланы Ціханоўскай спадзяюцца, што да верасня ўдасца здабыць падтрымку беларускім незалежным СМІ, якой цяпер не хапае, паведаміў “Позірку” галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Франак Вячорка.
“Наша задача, каб незалежныя СМІ мелі ўсю неабходную падтрымку, каб маглі працягваць працу: і традыцыйныя СМІ, і блогеры, і іншыя медыяпраекты. Бо гэта дазваляе, па-першае, захоўваць сувязь паміж беларусамі, якія выехалі, і тымі, хто застаўся, і, па-другое, супрацьдзейнічаць лукашэнкаўскай прапагандзе. Таму СМІ — гэта аснова”, — падкрэсліў Вячорка.
Паводле яго слоў, штогод, каб здабыць падтрымку для грамадзянскай супольнасці, рэпрэсаваных, праваабаронцаў, незалежных СМІ, яе трэба адвакатаваць. “Сёлета многія рэдакцыі сутыкнуліся з праблемай фінансавання. Можа, яго і не стала менш, але патрэбы СМІ, каб выконваць сваю работу, павялічыліся. І мы гэта тлумачым замежнікам. Многія не разумеюць, што СМІ не могуць зарабляць грошы самастойна, браць рэкламу, няма прыватных спонсараў, як гэта было раней — вось такія базавыя рэчы даводзіцца тлумачыць нашым замежным партнёрам”, — адзначыў суразмоўца.
Вячорка паведаміў, што сярод мэт красавіцкіх сустрэч Ціханоўскай з уладамі Канады і Нарвегіі, а таксама з міністрамі замежных спраў краін “Вялікай сямёркі” (G7) ў Італіі было здабыванне дапамогі беларускім незалежным СМІ.
“Гэта займае пэўны час, гэта складана, зараз фокус на Украіне ў першую чаргу. Але мы тлумачым, што падтрымка беларускіх незалежных СМІ — гэта ў тым ліку ўскосная падтрымка Украіны”, — адзначыў суразмоўца.
Ён бачыць “пагрозу і праблему” найперш у тым, што “ёсць шмат іншых сусветных крызісаў: і ваенных (Блізкі Усход, Украіна, Тайвань), і гуманітарных (Афрыка ў першую чаргу)”. “І тыя, хто размяркоўвае дапамогу на развіццё розных рэгіёнаў, не заўжды ставяць Беларусь пунктам № 1. Гэта трэба тлумачыць”, — сказаў Вячорка.
Акрамя таго, “ёсць і праблема ў тым, што беларускія СМІ ўспрымаюць як расійскамоўныя, і таму некаторыя партнёры размяркоўваюць дапамогу для беларускіх і расійскіх СМІ разам, маўляў, тыя і тыя вяшчаюць на адну расійскамоўную прастору”.
“Мы тлумачым, што беларускія і расійскія СМІ працуюць на розныя аўдыторыі, гэта розны кантэнт. Беларускія медыя робяць у тым ліку беларускамоўны кантэнт. Гэта важна і для беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці. Таму дапамога беларусам павінна ісці асобна ад расіян”, — падкрэсліў дарадца Ціханоўскай.
Агульную сітуацыю з незалежнымі СМІ ён назваў “складанай, але не драматычнай”. “Дзякуючы сустрэчам Ціханоўскай, працы усіх дэмакратычных сіл, Беларускай асацыяцыі журналістаў, Прэс-клуба ўсё-такі ў партнёраў ёсць разуменне спецыфікі працы СМІ”, — сказаў Вячорка.
На яго думку, незалежныя беларускія мас-медыя “нашмат больш прагрэсіўныя за многія заходнія”, “праца ў такіх складаных умовах патрабуе высокага прафесіяналізму, крэатыву, і менавіта беларускія СМІ могуць шмат чаму навучыць заходніх партнёраў, у тым ліку як супрацьдзейнічаць прапагандзе лукашэнкаўскай і пуцінскай”.
З-за фінансавых цяжкасцяў у апошні час спынілі працу некалькі медыяпраектаў, частка СМІ знізіла заробкі сваім супрацоўнікам. Незалежныя беларускія грамадска-палітычныя СМІ вымушаны працаваць за мяжой з-за пагрозы крымінальнага пераследу на радзіме. Улады ў Мінску лічаць іх “экстрэмісцкімі фарміраваннямі” і/або такімі, што вырабляюць “экстрэмісцкія матэрыялы”. За кратамі ўтрымліваецца 35 супрацоўнікаў СМІ.
- Грамадства, Палітыка
Расійскі апазіцыянер Кара-Мурза заклікаў прэм'ера Вялікабрытаніі не даць "ціха вымрці" вязням у Беларусі і РФ
- Грамадства
Праз пажар на вытворчасці пад Мінскам пацярпеў чалавек
- Грамадства, Эканоміка
Пра чарговыя новаўвядзенні для кліентаў абвясціў шэраг банкаў Беларусі
- ГрамадстваТэмпературныя рэкорды ў Беларусі фіксуюцца восьмы дзень запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
Улады перарэгістравалі БПЦ, ад астатніх рэлігійных арганізацый чакаюць дакументы да 5 ліпеня 2025 года
- Палітыка
Лукашэнка прызнаў “днр” і яе кіраўніка — Латушка
- ЭканомікаУ Беларусі знізілася доля продажаў тавараў айчыннай вытворчасці — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Прадстаўнік МЗС РФ пагражае Украіне і "яе спонсарам" за любую агрэсію супраць Беларусі
- ПалітыкаЛукашэнка прызнаў "днр" і яе кіраўніка — Латушка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
У беларускіх кампаніях у ЕС працаўладкавана каля 40 тыс. чалавек — віцэ-прэзідэнт ABBA
- Палітыка
Беларуская місія амерыканскага агенцтва USAID адкрыла офіс у Вільнюсе
- Палітыка, ЭканомікаУ беларускіх кампаніях у ЕС працаўладкавана каля 40 тыс. чалавек — віцэ-прэзідэнт ABBA (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
У Беларусі за "экстрэмізм" заблакавана больш за 5 тыс. інтэрнэт-рэсурсаў — кіраўнік Мінінфарма Маркаў
- Эканоміка
Долар, еўра і юань падаражэлі на апошніх біржавых таргах тыдня
- Грамадства
Беларускія першакурснікі польскіх ВНУ змогуць падаць дакументы на візу без папярэдняй рэгістрацыі
- Палітыка, Эканоміка
Raiffeisenbank прадасць "Прыёрбанк" інвестару з ААЭ да канца года
- Палітыка
У Беларусь было дэпартавана звыш 3,5 тыс. украінскіх дзяцей з больш чым 20 акупаваных населеных пунктаў — Латушка
- Грамадства, Палітыка
Ціханоўская: Улада дыктатараў абапіраецца не на праўду, а на фізічны гвалт
- Грамадства
За тыдзень у Беларусь уехаў 2.381 грамадзянін Украіны — Дзяржпагранкамітэт
- ЭканомікаБелстат: Інвестыцыі ў асноўны капітал выраслі на 4,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Юрыст Данелюс асуджаны ў Літве на 9 гадоў пазбаўлення волі за шпіянаж на карысць Беларусі
Лукашэнка запатрабаваў спыніць "кланяцца імпартнаму яблыку"
- Палітыка
Беларускія танкісты адправіліся ў Расію пераймаць вопыт вайны ў "прамых удзельнікаў СВА"
- Палітыка
Часовы павераны ЗША ў Беларусі "рашуча асудзіў" прапагандысцкі фільм з удзелам палітвязня Зянковіча
- ПалітыкаУ Беларусь было дэпартавана звыш 3,5 тыс. украінскіх дзяцей з больш чым 20 акупаваных населеных пунктаў — Латушка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
Кітай прадаставіць Беларусі 300 млн юаняў для рэалізацыі ўзгодненых праектаў
- Грамадства
Надзвычайная пажарная небяспека ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях падоўжана на 20–22 верасня
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Асуджаны за "спробу захопу ўлады" Юрый Зянковіч звярнуўся да Лукашэнкі з просьбай аб памілаванні
- Палітыка
У Пінску за “ўдзел у пратэстах” будуць судзіць журналіста Яўгена Мікалаевіча