Расійскі апазіцыянер Кара-Мурза заклікаў прэм’ера Вялікабрытаніі не даць “ціха вымрці” вязням у Беларусі і РФ
20 верасня, Позірк. Не дазволіць, каб “сотні палітвязняў” у Беларусі і РФ “ціха вымерлі”, заклікаў прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Кіра Стармера 20 верасня ў Лондане расійскі апазіцыйны дзеяч Уладзімір Кара-Мурза.
Паводле інфармацыі брытанскага выдання The Guardian, на прэс-канферэнцыі ў Каралеўскім інстытуце абаронных даследаванняў па выніках сустрэчы з кіраўніком брытанскага ўрада апазіцыянер адзначыў, што здзелка, у рамках якой яго вызвалілі, была нераўнапраўнай — “забойцаў, шпіёнаў і хакераў” абмянялі на людзей, якія не здзяйснялі злачынстваў, “але альтэрнатывы не было”.
“Не можа быць нічога больш каштоўнага, больш важнага для дэмакратыі, чым чалавечае жыццё, — сказаў Кара-Мурза. — Я ведаю, што гэта — прачынацца кожную раніцу ў камеры памерам два на тры метры, чатыры сцены, маленькае акенца, зачыненае краткамі, і проста хадзіць па коле ўвесь дзень, гледзячы на сцены. Вам няма з кім пагаварыць, няма чым заняцца, няма да каго пайсці, і так будзе працягвацца ўсю рэшту жыцця”.
“Гэта не проста пытанне несправядлівага заключэння, хоць гэта само па сабе непрымальна… Гэта літаральна пытанне жыцця або смерці”, — дадаў ён.
У Расіі Кара-Мурза (таксама з’яўляецца брытанскім падданым) быў асуджаны на 25 гадоў пазбаўлення волі за “дзяржаўную здраду”, “распаўсюд ілжывай інфармацыі пра армію” і “супрацу з непажаданай арганізацыяй”. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.
1 жніўня ён быў вызвалены і выправаджаны з РФ у рамках абмену з краінамі Захаду.
Пасля вызвалення Кара-Мурза сустрэўся з канцлерам ФРГ Олафам Шольцам, прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам, прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам ды інш. На гэтых сустрэчах апазіцыянер узнімаў у тым ліку пытанні неабходнасці дамагацца вызвалення расійскіх і беларускіх палітвязняў.
У рамках “вялікага абмену” вязнямі, праведзенага 1 жніўня Расіяй, Германіяй і ЗША пры ўдзеле Беларусі, сярод іншых быў вызвалены 31-гадовы немец Рыка Крыгер, прыгавораны беларускім судом да смяротнага пакарання паводле абвінавачання ў арганізацыі дыверсіі на чыгуначнай станцыі Азярышча пад Мінскам.
На 20 верасня праваабарончая супольнасць Беларусі прызнае палітычнымі зняволенымі 1.324 чалавекі. У рэальнасці людзей, якія зазналі рэпрэсіі ў тым ці іншым выглядзе, значна больш.
Гл. таксама:
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПартугалія мае намер увесці гуманітарныя візы, беларусы змогуць на іх прэтэндавацьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Мы чакаем ад ААН падтрымкі ў пытанні вызвалення палітвязняў, спынення рэпрэсійМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія два дні на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 11 рэкордаў цяплаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь упершыню з пачатку года саступіла лідарства ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка