CPJ запатрабаваў ад беларускіх уладаў спыніць пераслед журналістаў-эмігрантаў
22 траўня, Позірк. Камітэт абароны журналістаў (CPJ) у апублікаванай 21 траўня заяве заклікаў беларускія ўлады “спыніць пераслед журналістаў у выгнанні і забяспечыць свабодную працу СМІ як за мяжой, так і на радзіме”.
У CPJ нагадалі пра ўзлом і апячатванне кватэры журналіста Змітра Казакевіча, які пакінуў Беларусь, а таксама ператрус па месцы жыхарства намесніка старшыні дэ-юрэ ліквідаванай Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Барыса Гарэцкага.
“Падавіўшы незалежныя СМІ ўнутры краіны, беларускія ўлады не спыняюцца ні перад чым, каб аказаць ціск на журналістаў у выгнанні”, — сказала Гульноза Саід, каардынатар праграм CPJ у Еўропе і Цэнтральнай Азіі.
Адзначаецца, што ў сувязі з пераследам журналістаў-эмігрантаў CPJ звярнуўся па каментары ў Следчы камітэт Беларусі, КДБ і Міністэрства па падатках і зборах, але адказаў атрымана не было.
Пра ператрус па месцы беларускай рэгістрацыі Гарэцкага стала вядома 17 траўня. 21 траўня дзяржСМІ паведамілі пра хвалю ператрусаў і арыштаў нерухомасці, якая належыць палітэмігрантам, уключаючы Казакевіча.
У 2023 годзе КДБ прызнаў БАЖ “экстрэмісцкай арганізацыяй”. Нягледзячы на вымушаную эміграцыю, асацыяцыя працягвае працу па падтрымцы беларускіх журналістаў і СМІ.
Паводле інфармацыі БАЖ, у Беларусі ў няволі знаходзіцца 35 прадстаўнікоў медыя.
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка