Мінск 19:28

Больш за ўсё мандатаў у КР атрымаў спіс “Каманда Латушкі і Рух “За свабоду” — 28 (дапоўнена)

Крыніца: тэлеграм-канал кааліцыі

28 траўня, Позірк. Больш за ўсё мандатаў у Каардынацыйнай радзе атрымаў спіс “Каманда Латушкі і Рух “За свабоду” — 28.

Лічбы па выніках галасавання агучыла падчас стрыму ў ноч на 28 траўня старшыня выбарчай камісіі КР Алена Прыходзька.

Як паведамлялася, усяго прагаласавала 6.723 чалавекі. Спіс-лідар набраў 2.358 галасоў, ці 35%.

У цэлым паміж спісамі галасы, паводле папярэдніх звестак, размеркаваны наступным чынам:

  1. “Салідарнасць” — 104 галасы, спіс не пераадолеў мінімальны бар’ер галасоў;
  2. “Воля” — 432 галасы, 6 мандатаў;
  3. “Еўрапейскі выбар” — 605 галасоў, 8 мандатаў;
  4. “Наша справа” — 489 галасоў, 7 мандатаў;
  5. “Голас дыяспар — адзінства над межамі” — 184 галасы, спіс не пераадолеў мінімальны бар’ер галасоў;
  6. “Незалежныя беларусы” — 616 галасоў, 8 мандатаў;
  7. Блок Пракоп’ева — Ягорава — 1.050 галасоў, 13 мандатаў;
  8. “Каманда Латушкі і Рух “За свабоду” — 2.358 галасоў, 28 мандатаў.
  9. “Хопіць баяцца” — 226 галасоў, 3 мандаты.
  10. “Краіна для жыцця” — 61 голас, спіс не пераадолеў мінімальны бар’ер галасоў;
  11. “Маладзёжны наступ” — 598 галасоў, 7 мандатаў.
Падзяліцца: